https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэракт у Дамаску: забітыя два міністры і зяць прэзідэнта Асада


У Дамаску, дзе праціўнікі прэзідэнта Башара Асада раней развязалі вулічную вайну з абаронцамі рэжыму, у сераду здзейснены беспрэцэдэнтны тэракт.
У выніку выбуху ў будынку Службы нацыянальнай бяспекі ў прэстыжным раёне ў цэнтры сірыйскай сталіцы, як паведамляецца, забіты два міністры і блізкі сваяк кіраўніка дзяржавы.

Загінуў міністр абароны Сірыі Дауд Раджыха, паведамляе АFР са спасылкай на сірыйскае нацыянальнае тэлебачанне, адзначаючы, што кіраўнік ваеннага ведамства "прыняў пакутніцкую смерць". Па непацверджаных пакуль афіцыйна звестках, ад атрыманага ў выніку выбуху ранення памёр і намеснік міністра абароны па пытаннях бяспекі Асэф Шаўкат, муж сястры прэзідэнта Сірыі Башара Асада Бошры, піша ІТАР-ТАСС.

Сярод параненых аказаўся кіраўнік МУС Сірыі Мухамед аш-Шаар. Міжарабскі тэлеканал Аль-Арабія са спасылкай на ўласныя крыніцы перадае, што ён неўзабаве памёр ад ран. У той жа час афіцыйнае тэлебачанне сцвярджае, што аш-Шаар жывы і знаходзіцца ў стабільным стане, адзначае BBС.

Цяжка параненыя і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі. Так, паведамляецца аб тым, што атрымаў цяжкія раненні і кіраўнік сірыйскай разведкі Хішам Бехціяр. Дакладнай інфармацыі аб колькасці загінулых і параненых пакуль не прыводзіцца.

Тэракт адбыўся падчас сустрэчы міністраў і шэрагу кіраўнікоў сакрэтных службаў, удакладняе Rеutеrs. Па некаторых звестках, выбуховае прыстасаванне ў дзеянне прывёў тэрарыст-смяротнік, які працаваў целаахоўнікам, адказваў за бяспеку бліжэйшых паплечнікаў Асада і які знаходзіўся альбо паблізу будынка, альбо ўнутры

Звязда, 19 ліпеня 2012
 
Дата публикации:19.07.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2410
 
Ключевые слова:
Война в Сирии Терроризм Смертник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме