https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Анкара не пацьвярджае, што сырыйцы зьбілі яе зьнішчальнік


Прэм`ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Дамаск і Анкара супрацоўнічаюць у расьсьледаваньні абставін інцыдэнту.
Прэм`ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што ня можа пацьвердзіць зьбіцьцё турэцкага зьнішчальніка сырыйскімі вайскоўцамі. Пры гэтым ён прызнаў, што з адным самалётам турэцкіх вайскова-паветраных сіл быў страчаны кантакт і інфармацыі аб лёсе апарату і яго двух пілётах – няма.

Накіроўваючыся на экстранае пасяджэньне ўраду, скліканае першапачаткова з нагоды нападаў курдзкіх ваеўнікоў на турэцкія блёкпасты, Эрдаган дадаў, што Дамаск і Анкара супрацоўнічаюць у расьсьледаваньні абставін інцыдэнту.

Раней турэцкія СМІ паведамілі, што згаданы самалёт быў зьбіты сырыйскімі сіламі супрацьпаветранай абароны і, што Дамаск ужо даслаў з гэтай нагоды афіцыйныя выбачэньні.

Сырыйска-турэцкія дачыненьні значна пагоршыліся пасьля таго, як Анкара асудзіла крывавае здушэньне антыўрадавых пратэстаў у Сырыі.

Радыё Свабода, 22 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:22.06.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2128
 
Ключевые слова:
Сирия-Турция Противовоздушная оборона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме