https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За мяжой створаны аргкамітэт савета нацыянальнага адраджэння Беларусі


Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэта, былы камандзір 5-й асобнай брыгады спецназа палкоўнік Уладзімір Барадач.
Аргкамітэт савета нацыянальнага адраджэння Беларусі, з якога ў перспектыве можа быць сфарміраваны ценявы ўрад, фактычна створаны.

Паводле яго слоў, пасяджэнні аргкамітэта ўжо прайшлі ў Расіі, Украіне, Польшчы і Літве. У іх удзельнічалі 28 беларускіх эмігрантаў (былыя супрацоўнікі сілавых структур Беларусі, грамадскіх арганізацый і палітычных партый) і некалькі дзясяткаў актывістаў апазіцыі, якія жывуць у Беларусі. Намеснікам старшыні аргкамітэта з`яўляецца былы маёр КДБ Ануфрый Рамановіч.

"Мы ўжо практычна падрыхтавалі мемарандум аргкамітэта, які павінен быць распаўсюджаны на гэтым тыдні. У ім будуць адлюстраваныя нашы палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя мэты і задачы, бачнасць незалежнага беларускага грамадства, шляхі барацьбы з дыктатурай", — паведаміў Барадач.

Ён лічыць, што мемарандум зніме ўсе домыслы вакол ідэі стварэння аргкамітэта. Гаворкі пра стварэнне ценявога ўрада і яго прызнанне за мяжой цяпер не ідзе, падкрэсліў былы камандзір брыгады спецназа. "З`яўленне такога ўрада было б выгадна адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, калі б у яго ўвайшлі апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты. Яны маглі б паспрабаваць вырашыць праблемы апазіцыі, аб`яднаць яе. Аднак час паказаў, што яны не гатовыя да рэальнай барацьбы з рэжымам, яны вырашылі жыць з ім", — сказаў Барадач.

Паводле яго меркавання, экс-кандыдаты ў прэзідэнты, якія заваявалі аўтарытэт падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, пачынаюць яго "катастрафічна губляць".

Барадач перакананы, што ў пытанні дэмакратызацыі Беларусі многае будуць значыць пазіцыі Захаду, Расіі, ЗША. Паводле яго слоў, калі бакі разам прыйдуць да адзінай пазіцыі па гэтым пытанні, шлях да дэмакратычнай Беларусі будзе найболей лёгкім. Калі не — "мы асуджаныя на працяглую барацьбу", заўважыў кіраўнік аргкамітэта па стварэнні савета нацыянальнага адраджэння Беларусі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 28 мая 2012
 
Дата публикации:28.05.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2993
 
Ключевые слова:
Оппозиция Эмиграция Теневой кабинет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме