https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У ЗША апублікуюць апошнія запісы бін Лядэна


Улады ЗША прынялі рашэньне выставіць частку дакумэнтаў, знойдзеных у пакістанскім доме лідэра «Аль-Каеды» Асамы бін Лядэна падчас яго зьнішчэньня.
Як паведамляе Associated Press, выстава будзе арганізаваная ў Антытэрарыстычным цэнтры ў Вайсковай акадэміі ЗША, штат Нью-Ёрк.

Якія менавіта дакумэнты будуць прадстаўленыя публіцы, не ўдакладняецца. Таксама пакуль невядомая дата, калі адкрыецца выстава. Паведамляецца толькі, што гэта адбудзецца на гэтым тыдні. Між тым, 2 траўня споўніцца год з моманту ліквідацыі бін Лядэна.

Пра рассакрэчваньне часткі дакумэнтаў, знойдзеных у доме былога «тэрарыста нумар адзін» 29 красавіка пісала газэта The Guardian. У прыватнасьці, выданьне выказала здагадку, што адкрытымі могуць быць інструкцыі, надыктаваныя бін Лядэнам, у якіх ён заклікаў пасьлядоўнікаў больш уважліва выбіраць ахвяраў тэрактаў.

Радыё Свабода
1 траўня 2012
 
Дата публикации:01.05.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2291
 
Ключевые слова:
Усама бин Ладен Терроризм Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме