https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Актывісты Greenpeace захапілі ледакол


Дзясяткі актывістаў экалягічнага руху Greenpeace падняліся 1 траўня на борт ледакола нафтавай кампаніі Shell, не даючы яму адплысьці з порту Хэльсынкі да берагоў Аляскі.
Сёньня раніцай 20 актывістаў Greenpeace з 13 краін узьлезьлі на борт ледакола Nordica і прыкулі сябе да судна. Greenpeace заклікае нафтавую кампанію Shell адмовіцца ад плянаў асваеньня нафтагазавых багацьцяў Арктыкі.

«Мы кажам ад імя 400 тысяч чалавек з усяго сьвету, якія за апошнія некалькі месяцаў далучыліся да нашага патрабаваньня спыніць Shell і яе пляны  разбурэньня Арктыкі, – тлумачыць каардынатар Greenpeace у Фінляндыі Тапіа Лааска. – Нафтавыя кампаніі ведаюць, што разьліў нафты каля берагоў Аляскі разбуральна адаб`ецца на экасыстэме паўвыспы, а наступствы аварыі ліквідаваць будзе немагчыма».

Nordica – адзін з двух ледаколаў, якія належаць фінскаму ўраду і зафрахтаваныя Shell. Актывісты таксама расьцягнулі некалькі банэраў – на карме і на адным з бартоў ледакола – з патрабаваньнем спыніць Shell.

Плянуецца, што Nordica і другі ледакол – Fennica – далучацца да суднаў Kulluk і Noble Discoverer на шляху да паўночнага ўзьбярэжжа Аляскі. У пэрспэктыве Shell плянуе прасьвідраваць у Чукоцкім моры і моры Бафорта 5 сьвідравін.

Shell – першая буйная міжнародная кампанія, якая пачынае распрацоўку рэсурсаў Арктычнага шэльфу.

Радыё Свабода, 1 траўня 2012
 
Дата публикации:01.05.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2489
 
Ключевые слова:
Экология Партия зелёных Greenpeace Ледокол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме