https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі гурт "Ляпіс Трубяцкой" запрошаны на мітынг расійскай апазіцыі


Беларускі гурт "Ляпіс Трубяцкой" запрошаны на мітынг расійскай апазіцыі, які пройдзе 10 снежня на Балотнай плошчы ў Маскве, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на свае крыніцы.
"На Балотнай плошчы перад мітынгоўцамі павінны выступаць як палітыкі самых розных поглядаў, так і музыканты і вядомыя культурныя дзеячы, — паведамляе інтэрнэт-рэсурс. — Адкрыюць мітынг ці пісьменнік Людміла Уліцкая…, ці Барыс Акунін. На сцэну павінны падняцца і музыканты — гурт "Рабфак" з песняй "Наш дурдом галасуе за Пуціна", Noize MC, запрошаны беларускі гурт "Ляпіс Трубяцкой", які знаходзіцца з гастролямі ў Маскве. Чакаюцца выступленні журналістаў Леаніда Парфёнава і Алега Кашына. Палітыкаў будуць прадстаўляць дэпутаты-"эсэры" Гудкоў і Панамароў, лідар фракцыі КПРФ у Масгардуме Андрэй Клычкоў, сустаршыні партыі ПАРНАС Уладзімір Рыжкоў і Міхаіл Касьянаў".

Асноўнымі патрабаваннямі стануць вызваленне ўсіх палітзняволеных як арыштаваных падчас шэсця ў Маскве 5 снежня, так і затрыманых раней, у тым ліку Міхаіла Хадаркоўскага; абвяшчэнне новых выбараў у Дзярждуму, паўнацэнны допуск на іх апазіцыі і перанос на пазнейшы тэрмін прэзідэнцкіх выбараў. Заяўленая колькасць удзельнікаў — да 30 тыс.

Пасля праведзеных 4 снежня парламенцкіх выбараў, дзе адносную большасць галасоў атрымала партыя ўлады "Адзіная Расія", у Маскве, Санкт-Пецярбургу і некаторых іншых гарадах праходзяць акцыі пратэсту, якія суправаджаюцца затрыманнямі і арыштамі.

Гэтай восенню на беларускіх і расійскіх інтэрнэт-рэсурсах неаднаразова з`яўляліся інтэрв`ю з лідарам гурту "Ляпіс Трубяцкой" Сяргеем Міхалком, у якіх ён крытыкаваў палітыку беларускага кіраўніцтва і Аляксандра Лукашэнку. Пры гэтым музыкант падкрэсліваў: ён ніколі не займаўся палітыкай, але сітуацыя ў Беларусі прымушае яго быць у апазіцыі да дзейнай улады.

Гурт "Ляпіс Трубяцкой" уключаны ў сакрэтны чорны спіс музычных калектываў і дзеячаў мастацтва, дзейнасць якіх на тэрыторыі Беларусі фактычна забаронена. На працягу года канцэрты гурту ў краіне неаднаразова адмяняліся, у той час як за мяжой яе выступленні карыстаюцца вялікім поспехам. Многія беларускія прыхільнікі гурту вымушаны ездзіць у суседнія краіны, каб паслухаць выступленні "ЛТ".

Паводле графіка, размешчанага на сайце гурту, аж да сакавіка 2012 года музыканты плануюць гастраляваць у Расіі, Украіне і Латвіі.

Тым часам пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць праверку ў дачыненні да музыканта. У яе межах прызначана лінгвістычная экспертыза выказванняў лідара гурту пра Лукашэнку.

"Так званыя смелыя і бяскрыўдныя выказванні саліста "Ляпіса Трубяцкога", відавочна, знаходзяцца за межамі не толькі норм этыкі і маралі, але і права", — заявіў 17 кастрычніка начальнік упраўлення Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Павел Радзівонаў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 9 снежня 2011
 
Дата публикации:09.12.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3671
 
Ключевые слова:
Выборы в России Беспорядки в Москве Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме