https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


К.Вігенін: Мы захоўваем месца для Беларусі свабодным


У Брусэлі 3 траўня прайшло першае паседжаньне парлямэнцкай асамблеі "Ўсходняга партнэрства "(Эўранэст) - праграмы супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і шэрагам краінаў былога СССР.
У праграме "Ўсходняе партнэрства" ўдзельнічаюць Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна. Аднак парлямэнтары зь Беларусі на першае паседжаньне Эўранэста не запрошаныя – Эўразьвяз выступіў супраць іх удзелу з прычыны недэмакратычнага парадку абраньня беларускага парлямэнту.

Адкрываючы Парлямэнцкую асамблею Эўранэсту старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк адзначыў, што «адкрыцьцё адбылося без удзелу Беларусі». Ён выказаў упэўненасьць, што «ў будучыні беларускія заканадаўцы далучацца да нас, калі ў Беларусі адбудуцца свабодныя і справядлівыя выбары».

Сустаршыня Парлямэнцкай асамблеі краінаў «Усходняга партнэрства» Крысьціян Вігенін з Баўгарыі ў сваім выступе казаў пра «адкрытыя дзьверы» для Беларусі.

Вігенін: Урэшце ў выніку падзеяў у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў летась было вырашана, што мы больш ня можам чакаць і мы мусім распачаць гэтую Асамблею толькі зь пяцьцю партнэрамі. Аднак мы захоўваем месца для Беларусі свабодным. Гэта будуць 10 вольных месцаў у Асамблеі, якія чакаюць прадстаўнікоў беларускага парлямэнту, які будзе абраны дэмакратычным чынам. У дадатак да гэтага мы зьбіраемся стварыць рабочую групу па Беларусі, у якую ўвойдуць як сябры Эўрапейскага парлямэнту, так і прадстаўнікі нацыянальных парлямэнтаў іншых пяці партнэраў. Гэтая рабочая група павінна паспрабаваць наладзіць кантакты з прадстаўнікамі беларускіх уладаў і паспрабаваць стварыць у Беларусі лепшую атмасфэру перад наступнымі парлямэнцкімі выбарамі, якія праўдападобна могуць адбыцца пры канцы гэтага году. І мы спадзяемся, што калі мы пабачым пазытыўнае разьвіцьцё ў Беларусі, будзе магчыма запрасіць беларускіх прадстаўнікоў адразу пасьля гэтых парлямэнцкіх выбараў.

03.05.2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:04.05.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:3634
 
Ключевые слова:
Евросоюз Восточное партнёрство Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме