«31 кастрычніка Тайланд атрымаў ад Расіі, старшыні БРІКС у 2024 годзе, афіцыйнае запрашэнне стаць краінай — партнёрам БРІКС. 24 снежня адбылося пасяджэнне Кабінета міністраў, на якім было прынята рашэнне, што Тайланд дасць станоўчы адказ на гэта запрашэнне. У той жа дзень міністр замежных спраў Тайланда накіраваў пісьмо міністру замежных спраў Расіі, у якім была дадзена згода Тайланда далучыцца да БРІКС у якасці краіны-партнёра», — паведаміў прадстаўнік МЗС Тайланда.
Ён таксама адзначыў, што набыццё статусу краіны — партнёра БРІКС з’яўляецца важнейшым крокам для Тайланда на шляху далучэння да БРІКС у якасці паўнапраўнага члена ў будучым.
Звязда, 26 снежня 2024