https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лібія ў агні


Ужо тыдзень працягваюцца рэвалюцыйныя падзеі ў Лібіі. Улады ўжываюць супраць пратэстоўцаў войскі, авіяцыю і замежных наёмнікаў, лік забітых ідзе на сотні. Тым ня менш хваля пратэстаў не спыняецца.
Жыхары Трыпалі распавялі 21 лютага па тэлефоне інфармацыйным агенцтвам пра падзеі ў раёнах Таджура і Фашлум лібійскай сталіцы.

“У Таджуры была разьня – сказаў адзін з жыхароў раёну. – Узброеныя людзі стралялі без разбору ва ўсіх”. Іншы сьведка з Фашлум паведаміў, што бачыў афрыканскіх наёмнікаў, якія стралялі па ўсіх, хто зьяўляўся на вуліцах.

Іншыя крыніцы паведамляюць, што наёмнікі былі з афрыканскай краіны Бэнін.

Два пілёты лібійскіх ВПС, абодва палкоўнікі, ўчора перагналі свае самалёты на Мальту. Яны паведамілі, што атрымалі загад бамбаваць удзельнікаў акцый пратэсту і адмовіліся выконваць загад.

Падпалкоўнік ВПС Касім Наджаа, які перайшоў на бок маніфэстантаў, паведаміў тэлеканалу Al-Jazeera, што Кадафі аддаў загад пакараць сьмерцю пілётаў, якія адмаўляюцца выконваць загады. Як расказаў Наджаа, у афіцэрскім корпусе ўжо зроблены шматлікія арышты, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Па дадзеных тэлестанцыі Al-Arabiya, сілы авіяцыі спрабуюць спыніць маніфэстантаў, якія накіроўваюцца ў Трыпалі з усходніх правінцый. Як паведамляе Al-Jazeera, у Таджуры, Фашлуме і Сук аль-Джумаа ў выніку здушэньня народных выступленьняў вялікая колькасьць ахвяр. Па дадзеных міжнародных арганізацый, яшчэ да пачатку бамбаваньня Трыпалі ахвярамі беспарадкаў сталі 500 чалавек, лік параненых складае да чатырох тысяч чалавек.

Агенцтвы паведамляюць пра пераход на бок паўстанцаў усё большай колькасьці вайсковых частак і плямёнаў. Паўстанцы ўжо ўсталявалі кантроль над стратэгічна важнымі гарадамі Табрук і Сірт. На лібійска-эгіпецкай мяжы створаны ваенна-палявы шпіталь, куды дастаўляюць параненых з усходніх правінцый краіны, насельніцтва якіх падтрымала паўстаньне супраць рэжыму.

Разам з тым улады адмаўляюць факт расстрэлаў мірнага насельніцтва. Старэйшы сын лівійскага дыктатара Муамара Кадафі Сайф-аль-Іслам у выступе па тэлебачаньні прызнаў толькі факт бамбаваньня складоў боепрыпасаў і гарнізонаў, якія падтрымалі “змову” супраць рэжыму. Кадафі-малодшы катэгарычна абверг налёты на жылыя кварталы і калёны дэманстрантаў.

У аўторак дзяржаўнае тэлебачаньне Лівіі назвала паведамленьні замежных СМІ аб "бойні" у краіне элемэнтам псыхалягічнай вайны, перадае са спасылкай на лібійскі дзяржаўны тэлеканал агенцтва AFP. Як гаварылася ў бягучым радку ў тэлеэфіры, краіна павінна змагацца з чуткамі і выдумкамі. Дзяржаўнае тэлебачаньне кажа, што інфармацыя аб празьмерным ужываньні сілы да ўдзельнікаў масавых акцый пратэсту ў краіне накіравана на "разбурэньне маралі, стабільнасьці і дабрабыту" лібійскага народу.

Намесьнік пасла Лібіі ў ААН Ібрагім Дабашы абвінаваціў Кадафі ў генацыдзе і заявіў, што Кадафі павінен сысьці. “Я мяркую, што гэта канец Кадафі, гэта пытаньне дзён, ён сыйдзе ці лібійскі народ пазбавіцца ад яго – заявіў дыплямат. – Найлепш было б, каб ён паўстаў перад судом, каб пакараць яго за тое, што рабілася ў турме Абу Салім, за зьнікненьне некаторых важных асобаў, за генацыд, які ён творыць цяпер, за ўсе злачынствы, якія ён зрабіў за 42 гады знаходжаньня ва ўладзе”.

Учора пратэстоўцы ўзялі пад кантроль Бэнгазі – другі паводле велічыні горад краіны. У горадзе з будынка суда быў скінуты афіцыйны лібійскі сьцяг і ўзьняты сьцяг былой манархіі, якая існавала ў краіне да перавароту 1969 году, які прывёў Кадафі да ўлады.

У казарме сілаў бясьпекі ў Бэнгазі знайшлі целы 13 супрацоўнікаў службы бясьпекі ў кайданках, яны былі забітыя стрэламі ў галаву і падпаленыя. Ёсьць вэрсія, што яны былі забітыя за адмову страляць у дэманстрантаў.

У сувязі з чуткамі пра ўцёкі Кадафі ў Вэнэсуэлу, учора лібійскае дзяржаўнае тэлебачаньне паказала 20-сэкундны сюжэт, у якім Кадафі стаіць пад парасонам і дзякуе сваім прыхільнікам, якія правялі дэманстрацыю на Зялёнай плошчы ў Трыпалі.

“Я ў Трыпалі, а не ў Вэнэсуэле. Ня верце хлусьлівым тэлеканалам, гэтым сабакам. Я хацеў сустрэцца з моладзьдзю на Зялёнай плошчы, але пайшоў дождж. Дзякаваць Богу, гэта добра”.

Сёньня Рада бясьпекі ААН сабралася на тэрміновае пасяджэньне, каб абмеркаваць сытуацыю ў Лібіі. Некаторыя дыпляматы заклікаюць ААН усталяваць над Лібіяй зону, забароненую для авіяпалётаў, каб прадухіліць забойства дэманстрантаў вайскова-паветранымі сіламі Лібіі.

Ліга арабскіх дзяржаваў сёньня сабралася на нараду ў Каіры, каб абмеркаваць крызіс у Лібіі, які выклікаў патокі ўцекачоў у суседнія дзяржавы, а таксама ў Эўропу, пераважна ў Італію.

22 лютага 2011
Радыё Свабода


 
Дата публикации:23.02.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:3516
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Ливии Демократия Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме