https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэрміновыя дэбаты па Беларусі пройдуць у ПАСЕ 27 студзеня


27 студзеня на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) пройдуць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Рашэнне аб правядзенні дэбатаў прынята 24 студзеня бюро ПАСЕ, паведамляе прэс-служба ПАСЕ.
Просьбу аб правядзенні тэрміновых дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі падала 13 студзеня старшыня ліберальнай групы дэпутатаў ПАСЕ Ан Брасер. Плануецца, што падчас дэбатаў выступіць дакладчык ПАСЕ па Беларусі фінскі дэпутат Сініка Хурскайнен. Па выніках дэбатаў чакаецца прыняцце рэзалюцыі.

Нагадаем, у 1993 годзе беларускі парламент атрымаў статус спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ, але ў лістападзе 1996-га пазбавіўся яго пасля канстытуцыйнага рэферэндуму, які значна пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта.

У чэрвені 2009 года на сесіі ПАСЕ было прынята рашэнне вярнуць статус спецыяльнага запрошанага беларускаму парламенту ў выпадку, калі Беларусь увядзе мараторый на смяротную кару.

Аднак у красавіку 2010 года ПАСЕ прыпыніла кантакты з Беларуссю на высокім узроўні ў сувязі з недастатковым прагрэсам краіны ў сферы адпаведнасці стандартам Савета Еўропы. Прычынай для такога рашэння стала прывядзенне ў выкананне ў Беларусі двух смяротных прысудаў, у той час як скаргі гэтых асуджаных разглядаліся ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2011
 
Дата публикации:24.01.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2577
 
Ключевые слова:
Санкции Европарламента Выборы в Беларуси ООН Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме