https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Адэсе прагрымеў чарговы выбух


Па папярэдніх дадзеных, ахвяр і пацярпелых няма.
У Адэсе на вуліцы Ольгіеўскай, 37 прагрымеў выбух. Як паведамляе адэскі сайт «Першы гарадзкі» са спасылкай на інфармацыю прэс-службы Адэскай абласной міліцыі, прычынай выбуху стала ўцечка газу. 

У той жа час, карыстальнікі сацсетак мяркуюць, што цэнтрам выбуху і яго мэтай быў валянтэрскі цэнтар.

Радыё Свабода зараз зьбірае больш падрабязную інфармацыю пра інцыдэнт.

У Адэсе ў апошні час пачасьціліся выбухі. Як паведамляў раней кіраўнік цэнтру грамадзкіх сувязяў ГУ МУС Украіны ў Адэскай вобласьці Уладзімір Шабліенка, выбухі ў горадзе адбываюцца прыкладна ў адзін і той жа час. Паводле яго словаў, калі раней зламысьнікі выбіралі мэту: валянтэрскія арганізацыі, людныя месцы, то цяпер гэтыя выбухі адбываюцца хутчэй для таго, каб пасеяць паніку сярод насельніцтва.

Радыё Свабода, 28 сакавіка 2015
 
Дата публикации:28.03.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:659
 
Ключевые слова:
Украина Одесса
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме