https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літва распачынае пастаўку зброі ва Ўкраіну


Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на супольнай прэсавай канфэрэнцыі з кіраўніцай Літвы Даляй Грыбаўскайце ў Кіеве.
«Эўрапейская праўда» паведамляе, што лідэры абедзьвюх краінаў дамовіліся наконт паставак зброі ва Ўкраіну, аднак невядома, якая менавіта гэта будзе зброя.

«Мы дамовіліся наконт паставак канкрэтных элемэнтаў канкрэтнага ўзбраеньня для ўкраінскіх узброеных сілаў. Гэта — рэальная дапамога», — заявіў Пятро Парашэнка на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

Апроч таго, лідэры абедзьвюх краінаў дамовіліся наконт дапамогі для ўкраінскіх вайскоўцаў з зоны АТА — плянуецца павялічыць колькасьць жаўнераў, якіх будуць адпраўляць на лекаваньне.

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце пацьвердзіла зьвесткі пра больш шчыльную вайсковую супрацу, аднак ня стала ўдакладняць свае словы пра пастаўку ўзбраеньняў.

«Літва гатовая дзяліцца досьведам ва ўсіх сфэрах, уключна з вайсковаю. Мы будзем даваць вам падтрымку і забясьпечваць навучаньне для вайскоўцаў. Украіна атрымае такую падтрымку з боку Літвы, якая ёсьць толькі ў Літве», — заявіла Даля Грыбаўскайце.

Прэзыдэнт Літвы раней паведамляла, што падчас свайго візыту ва Ўкраіну абмяркуе з украінскімі ўладамі прадстаўленьне дапамогі па абароне і энэргетыцы.

Радыё Свабода, 24 лістапада 2014
 
Дата публикации:24.11.2014
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:859
 
Ключевые слова:
Украина Литва Вооружение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме