https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі лічыць, што абстаноўку ва Украіне нават у цяперашняй сітуацыі можна стабілізаваць на працягу года пры жаданні самой Украіны, Расіі і Захаду


Такое меркаванне Аляксандр Лукашэнка выказаў у інтэрв`ю тэлеканалу "Еўраньюс".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сур`ёзна паглыблены ў сітуацыю ва Украіне: "Не таму, што я хачу быць нейкім там міратворцам. Не. А таму, што гэтыя падзеі адбываюцца ля нашых граніц, у нашых родных братоў, у нашых людзей. Таму зацікаўленасць мая тут як чалавека і як Прэзідэнта Беларусі".

"Зразумела ж, я прыходжу да нейкіх высноў і заключэнняў. Я не хачу сказаць, што складаю і малюю нейкія планы, але ў мяне ёсць свой пункт гледжання на падзеі ва Украіне і ў мяне ёсць адказы на пытанні, якія востра стаяць ва Украіне", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Я не буду гаварыць аб канкрэтыцы, але, калі б мне сёння сказалі: "Слухай, Лукашэнка, ва Украіне бяда, трэба нешта рабіць, ты гатовы і можаш гэта зрабіць?", я пастараўся б. І думаю, што пры жаданні Украіны, Расіі і Захаду на працягу года там можна нават у гэтай сітуацыі стабілізаваць абстаноўку", - лічыць беларускі лідар.

"Але калі б раптам гэта адбылося, то мая місія была б спалучана з вялікімі складанасцямі і цяжкасцямі, таму што ў выніку рэалізацыі гэтай задумы мне давялося б закрануць інтарэсы і Захаду, і Расіі, і многіх палітыкаў, палітыкаў унутры Украіны. Але я гарантую, што такія мае дзеянні былі б падтрыманы практычна ўсім народам Украіны. Аднагалосна. І ў Крыме, і ў Наваросіі, як вы назвалі яе, і ў самой Украіне. Пераважнай, амаль стапрацэнтнай большасцю насельніцтва Украіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі Захад хоча міру і стабільнасці там, няхай ён скажа. І мы нешта разам зробім, - дадаў беларускі лідар. - Але некалі такі план быў прапанаваны Захаду. Была размова і ў Расіі. Станоўчай рэакцыі не было ні там, ні там".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што не хацеў бы публічна гаварыць аб гэтых планах, адзначыўшы, што іх мэтай з`яўлялася не толькі спыненне ваенных дзеянняў на паўднёвым усходзе Украіны, але і стабілізацыя сітуацыі ва Украіне ў цэлым.

"Скажу адно: калі трэба, а гэта для мяне вельмі небяспечная і страшная рэч, калі ёсць недавер Расіі да Захаду, Захаду да Расіі, Амерыкі да Расіі, Расіі да Амерыкі і ёсць недавер ваюючых бакоў, то я гатовы быў бы выкарыстаць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб развесці канфліктуючыя бакі. Пры жалезным выкананні дамоўленасцей, якія папярэдне былі б агавораны", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

3 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.10.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:850
 
Ключевые слова:
Украина Кризис Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме