https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская калекцыя мастакоў-экспрэсіяністаў з`яўляецца адной з буйнейшых ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе


Гэта адзначыў куратар выстаўкі "Мастакі Парыжскай школы з Беларусі" Уладзімір Шчасны 11 верасня на прэс-канферэнцыі, якая папярэднічала прэзентацыі гэтай экспазіцыі ў вільнюскай карціннай галерэі.
На выстаўцы ў Вільнюсе прадстаўлены творы сусветна вядомых беларускіх мастакоў Парыжскай школы

Уладзімір Шчасны расказаў, што выстаўка з`яўляецца састаўной часткай карпаратыўнага праекта Белгазпрамбанка "Арт-Беларусь". Яна складаецца з 69 жывапісных, графічных і скульптурных работ са збораў банка, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і прыватных калекцый.

Паводле яго слоў, экспазіцыя, што ўпершыню дэманструецца за межамі Беларусі, з`яўляецца прэзентацыяй твораў майстроў Парыжскай школы пачатку ХХ стагоддзя, якія нарадзіліся на беларускай зямлі і сталі ў далейшым сусветна вядомымі.

Куратар выстаўкі растлумачыў, што Вільнюс адыграў вялікую ролю ў лёсах многіх з прадстаўленых на выстаўцы мастакоў. Напрыклад, у Віленскай школе малявання акадэміка Трутнева вучыліся асновам рэалістычнага жывапісу і акадэмічнаму малюнку Хаім Суцін, Пінхус Крэмень, Сэм Царфін, Леон Індэнбаум, Роберт Генін і Міхаіл Кікаін. У гэтым горадзе з багатым культурным жыццём будучыя знакамітасці рабілі першыя сур`ёзныя крокі ў мастацтве перад тым, як выехалі ў Парыж. Сімвалічна, што помнік аднаму з вядомых выхаванцаў Віленскай школы малявання Хаіму Суціну быў створаны і ўстаноўлены на Манпарнасе выдатным літоўскім скульптарам Арбітам Блатасам. Менавіта мастакі з Усходняй Еўропы надалі новай плыні ў мастацтве незвычайную экспрэсіўнасць.

Дырэктар Мастацкага музея Літвы Рамуалдас Будрыс лічыць, што літоўскія прыхільнікі мастацтва маюць выключную магчымасць убачыць тое, чаго няма нават у Францыі. Бо частка тварэнняў Парыжскай школы, як аказалася, знаходзіцца зусім побач, па суседстве - у Беларусі, адкуль былі родам многія мастакі, якія жылі і тварылі ў пачатку XX стагоддзя. Большасці аматараў мастацтва гэта выстаўка нагадае аб тым, якое значэнне беларускія мастакі мелі ў гісторыі Парыжскай мастацкай школы і ўсяго еўрапейскага мастацтва.

Як расказалі арганізатары, калекцыя ахоплівае шырокі спектр напрамкаў класічнага мадэрнізму XX стагоддзя. У прыватнасці, гэта і фавізм, і кубізм, і супрэматызм, і экспрэсіянізм. Работы беларускіх аўтараў унікальныя сваімі яркімі фарбамі і індывідуальным успрыманнем навакольнага свету. Выстаўка дасць магчымасць літоўскай публіцы азнаёміцца з арыгіналамі твораў мэтраў Парыжскай школы.

Старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка расказаў на прэс-канферэнцыі, што ў банка вялікія планы па развіцці не толькі гэтага мастацкага праекта, але і некаторых іншых. Ён таксама сказаў, што ідэя арганізацыі такой экспазіцыі ў Вільнюсе належыць тым, хто па клічу душы займаецца мастацтвам, у тым ліку кіраўнікам Нацыянальнага мастацкага музея і Мастацкага музея Літвы.

Арганізатары выстаўкі - ААТ "Белгазпрамбанк", Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Мастацкім музеем Літвы, Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.

11 верасня 2014, Вільнюс
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.09.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1231
 
Ключевые слова:
Беларусь Литва Вільня Выставка "Арт-Беларусь"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме