https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЗША тэрмінова адклікаюць сваіх грамадзянаў з Емэну


Дзярждэпартамэнт ЗША загадаў усяму дапаможнаму дыпляматычнаму пэрсаналу ў Емэне тэрмінова пакінуць краіну. Усім звычайным грамадзянам ЗША, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, рэкамэндавана тэрмінова пакінуць яе.
Папярэджаньне зробленае на фоне падвышаных мераў бясьпекі ў рэгіёне адносна магчымых тэрарыстычных нападаў і закрыцьця амаль двух дзясяткаў амэрыканскіх дыпляматычных місій па ўсім Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

Вялікабрытанія, Францыя, Нямеччына і Нарвэгія таксама закрылі некаторыя са сваіх амбасадаў у рэгіёне. Рашэньне аб закрыцьці амбасадаў было прынятае пасьля перахопу паведамленьняў лідэра аль-Кайды Аймана аль-Завахіры аб тым, што Емэн зьяўляецца наступнай мэтай атакі на амэрыканцаў.

Паведамляецца, што сёньня на ўсходзе Емэну амэрыканскімі беспілётнікамі былі забітыя чацьвёра алькайдаўцаў, двое зь якіх належаць да кіраўніцтва гэтай тэрарыстычнай сеткі.

Радыё Свабода, 6 жніўня 2013
 
Дата публикации:06.08.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1306
 
Ключевые слова:
Йемен-США Терроризм Арабский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме