https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чэскі сэнатар Томаш Ірса: “Беларусь трэба ўключыць у Раду Эўропы”


Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) 11 красавіка ў Страсбуры стварыла часовы Камітэт для вывучэньня апошніх затрыманьняў, перасьледу і прысудаў апазыцыі ў Беларусі.
Камітэт складаюць пяць чалавек, па адным прадстаўніку ад кожнай палітычнай групы ў ПАРЭ: Сацыялістычнай групы (Тадэвуш Івінскі, Польшча), Эўрапейскай народнай партыі (Пётр Вах, Польшча), Альянсу лібэралаў і дэмакратаў (Марылюізэ Бэк, Нямеччына), Эўрапейскай дэмакратычнай групы (Томаш Ірса, Чэхія) і Аб’яднаных эўрапейскіх левых (Андрэй Гунько, Нямеччына).

Старшынём групы быў прызначаны сэнатар Томаш Ірса з Чэскай Рэспублікі. Мы папрасілі спадара Ірсу пра кароткую размову.

Радыё Свабода: Якім чынам ваш камітэт зьбіраецца працаваць, каб вывучыць пасьлявыбарчую сытуацыю ў Беларусі?

Ірса: Камітэт быў створаны толькі на гэтым тыдні і на гэтым тыдні ў нас будзе першае пасяджэньне. Мы плянуем правесьці слуханьні зь некаторымі недзяржаўнымі арганізацыямі. У чацьвер (14 красавіка) у нас будзе сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага Хэльсінскага камітэту, праваабарончага цэнтру “Вясна” і іншых недзяржаўных арганізацыяў зь Беларусі. У нас таксама ёсьць кантакты з прадстаўнікамі афіцыйных беларускіх уладаў. Але паколькі наш камітэт яшчэ не сустрэўся, я не магу сказаць нічога больш канкрэтнага.

Радыё Свабода: Якая мэта вашага вывучэньня сытуацыі ў Беларусі?

Ірса: Прычынай, чаму створаны наш камітэт, зьяўляецца наплыў рознай інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі. Мы атрымалі шмат просьбаў, каб арганізаваць слуханьні на гэтую тэму, шмат скаргаў на перасьлед і шмат інфармацыі пра палітычных вязьняў. Па-мойму, Рада Эўропы знаходзіцца ў даволі няпростай сытуацыі ў сувязі з гэтым, паколькі Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы. У нас няма ні інструмэнтаў, ні рычагоў, пры дапамозе якіх мы маглі б ажыцьцявіць нашы пастановы ці нашы рэкамэндацыі. Так што я пакуль ня ведаю, як мы будзем працаваць, і нам трэба пра гэта пагаварыць. На мой асабісты погляд, Беларусь трэба ўключыць у Раду Эўропы.

Радыё Свабода
11 красавіка 2011
 
Дата публикации:11.04.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:3674
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Права человека Совет Европы Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме