https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хілары Клінтан уручыць Палажанцы прэмію за мужнасьць


Наста Палажанка
8 сакавіка дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан уручыць 10 прэмій жанчынам розных нацыянальнасьцяў і узростаў, якіх аднае адно – выбітная мужнасьць.
Упершыню ў гісторыі міжнароднай прэстыжнай прэміі, якая існуе з 2007 году й за час існаваньня якой было ўзнагароджана 38 жанчын, прэмію будуць уручаць беларусцы – 20-гадовай намесьніцы “Маладога Фронту” Насьце Палажанцы.

Уручэньне прэміі адбудзецца ў Міжнародны жаночы дзень у прысутнасьці многіх высокіх чыноўнікаў ЗША і з удзелам адмысловага госьця цырымоніі – першай ледзі Злучаных Штатаў Мішэль Абамы.

На жаль, з-за падпіскі пра нявыязд Наста Палажанка асабіста ня зможа прысутнічаць у Вашынгтоне, але прэмія будзе перададзена ў Менск і уручана ёй ва ўрачыстай абстаноўцы. Пра дату й час цырымоніі ў Менску будзе паведамлена пазьней. У Вашынгтоне ж публічна зачытаюць прамову Насты Палажанкі.

“Я зь вялікім зьдзіўленьнем дазналася пра гэтую прэмію. Калі я ўсьвядоміла сам факт узроўню дадзенай узнагароды, канешне, я была ўсьцешана. Усьцешана, ў першую чаргу, не ўвагаю да сваёй асобы, а ўвагаю да нашай сытуацыі і праблемы. Бо падобная прэмія мне, гэта ўзнагарода для кожнага маладафронтаўца, для кожнага хлопца ці дзяўчыны, якія мараць быць у свабоднай, дабраслаўлёнай Богам Беларусі і ахвяруюць сабою дзеля гэтага”, - гаворыць Наста Палажанка.

Акрамя Насты Палажанкі, прэміяй за мужнасьць будуць узнагароджаныя Прэзыдэнт Кыргызтана Роза Атунбаева, камерунская журналістка Генрыета Эквэ Эбонга, Марысэла Маралес Ілбанэз – намесьніца Генеральнага пракурора па расьсьледваньнях арганізаванай злачыннасьці (Мэксіка) і іншыя годныя жанчыны сусьвету.

Дарэчы, Наста Палажанка – не адзіная намінантка прэміі, якая ня здолее прыехаць на ўрачыстую цырымонію – у журналісткі Ёані Санчэз з Кубы гэтаксама не атрымаецца наведаць Вашынгтон.

Малады Фронт
7 сакавіка 2011
 
Дата публикации:07.03.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:4264
 
Ключевые слова:
Цветные революции Беспорядки в Минске Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме