https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Самая шматлікая фракцыя Еўрапарламента прапаноўвае найбольш жорсткі варыянт рэзалюцыі па Беларусі


Самая шматлікая фракцыя Еўрапарламента, Еўрапейская народная партыя (ЕНП), прапаноўвае найбольш жорсткі варыянт рэзалюцыі па Беларусі. Праекты рэзалюцыі будуць абмеркаваны сёння ў другой палове дня на дэбатах, якія пройдуць падчас сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу. 20 студзеня адбудзецца галасаванне па дакуменце.
Паводле звестак прэс-службы Еўрапарламента, перад пачаткам дэбатаў па Беларусі з адпаведнай заявай выступіць вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Чакаецца, што яна выкажацца за неабходнасць увядзення санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Затым еўрадэпутаты пачнуць абмеркаванне варыянтаў рэзалюцыі, прапанаваных рознымі парламенцкімі фракцыямі.

У праекце дакумента, падрыхтаванага ЕНП, Савету ЕС і Еўракамісіі прапаноўваецца перагледзець сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку ў эканамічнай сферы, а таксама неадкладна аднавіць візавыя абмежаванні на ўезд у ЕС для шэрагу беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў судоў і праваахоўных органаў, якія мелі дачыненне да парушэнняў падчас галасавання і рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Апрача таго, прапаноўваецца замарозіць усю макрафінансавую дапамогу ў выглядзе крэдытаў МВФ, праграм Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця; замарозіць удзел Беларусі ў праграме "Усходняе партнёрства" да станоўчых зменаў пачынаючы з "безумоўнага вызвалення прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі"; абмежаваць кантакты з беларускімі ўладамі да "абсалютнага мінімуму"; замарозіць маёмасць "Белтэхэкспарта" і іншых беларускіх экспарцёраў узбраення і ваеннай тэхнікі.

Кіраўніцтву ЕС прапаноўваецца падтрымаць развіццё дэмакратыі ў Беларусі шляхам павелічэння фінансавай падтрымкі недзяржаўным СМІ і арганізацыям грамадзянскай супольнасці, колькасці стыпендый для выключаных з ВНУ беларускіх студэнтаў, працягнуць падтрымку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Прапаноўваецца таксама паскорыць падрыхтоўку пагадненняў паміж Беларуссю і ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, каб аблегчыць кантакты паміж людзьмі.

У варыянце рэзалюцыі ЕНП утрымліваецца заклік да ўладаў Беларусі правесці паўторныя прэзідэнцкія выбары.

Свае варыянты рэзалюцыі прапаноўваюць таксама фракцыі сацыялістаў і лібералаў. Многія пункты рэзалюцый супадаюць з тым, што прапаноўвае ЕНП, зазначае прэс-служба Еўрапарламента.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 19 студзеня 2011

 
Дата публикации:19.01.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:3969
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюза ОБСЕ Евросоюз-Беларусь Европарламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме