https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзыдэнт Чэхіі ня хоча прымаць эўра


Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Кляўс разам з кіраўніцтвам Чэскага нацыянальнага банку хоча, каб урад дамогся ў Эўразьвязе магчымасьці адмовіцца ад прыняцьця эўра. Падчас далучэньня да ЭЗ Чэхія абавязалася прыняць эўрапейскую валюту.
Прэзыдэнт накіраваў адмысловы ліст прэм’ер-міністру Пэтару Нэчасу, у якім гаворыць, што варта пачаць перамовы з Брусэлем. Вацлаў Кляўс мяркуе, што цяпер наступіў адпаведны момант, паколькі Нямеччына ініцыюе зьмены ў Лісабонскім пагадненьні. Немцы прапануюць абаронныя мэханізмы для эканомік краін, якія ўвялі эўра.

Прэм’ер-міністар Пэтар Нэчас адзначыў, што шанцы выступіць з такой прапановай раўняюцца нулю. „Палітычныя кошты гэтага рашэньня былі б агромныя. У Эўразьвязе нічога няма дарма”, - адзначыў чэскі прэм’ер.

Polskie Radio dla zagranicy
28 лістапада 2010
 
Дата публикации:28.11.2010
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:2466
 
Ключевые слова:
Зона Евро Евросоюз Финансы Экономика Чехия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме