https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Польшчы выдалі беларускі раман "Рыбін горад"


У познанскім выдавецтве “Rebis” выйшаў раман беларускай пісьменніцы Наталкі Бабінай "Рыбін горад" (Miasto ryb). Пераклад зрабіла Малгажата Бухалік – адна з найлепшых сучасных польскіх перакладчыкаў.
Выдавецтва зладзіла пісьменніцкую трасу для аўтаркі. Наталка Бабіна сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве, Беластоку, Бялай Падлясцы, Любліне і Ольштыне.

Бабіна: "Раман лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, жаночага, вострасацыяльнага і дэтэктыўнага раману. Таксама ён пра ўкаранёнасць сучаснай Беларусі ў Вялікае Княства Літоўскае. А таксама пра лучнасьць палякаў і беларусаў".

Дзеянне рамана адбываецца ў сучаснай Беларусі, на Берасцейшчыне. "Рыбін горад" – гэта сучасны Брэст, гістарычнае Берасьце.

Раман неўзабаве выйдзе і ва Ўкраіне у выдавецтве "Зэлэны пэс".

1 кастрычніка 2010
Еўрарадыё
Сьвятлана Адзінец. 
 
Дата публикации:01.10.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3267
 
Ключевые слова:
Белорусская проза Современный белорусский роман
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме