https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маладыя гады — значныя справы


Старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова (злева) з аднадумцамі на выставе СМІ ў Мінску
У Рызе святкавалі 20-годдзе станаўлення і развіцця беларускага руху ў Латвіі.
Дзеля гістарычнай справядлівасці варта згадаць: яшчэ ў 1988-м, як толькі пачалося латышскае Адраджэнне, у Рызе актывізаваліся і нашы нацыянальна свядомыя суайчыннікі. Тады ж, з ініцыятывы мастака Вячкі Целеша і яго аднадумцаў, утварылася Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”. І адной з галоўных мэт руху энтузіястаў было ўзнаўленне беларускай школы ў Латвіі.

Працэс ішоў цяжка, дзеці бацькоў-беларусаў пачалі спачатку наведваць Беларускую мастацкую студыю “Вясёлка”, заснаваную ў 1989 годзе у Доме культуры прафсаюзаў Латвіі. Там жа, у асобным класе, яны вывучалі беларускую мову і літаратуру. Так фактычна пачыналася Беларуская нядзельная школа. І тым прыкладам даваўся магутны стымул для стварэння іншых суполак, беларуская дыяспара ўсё больш актыўна пачала заяўляць пра сябе ў Прыбалтыцы.

— Нядаўна ў цэнтры Рыгі, у Латышскім таварыстве беларусаў прайшлі мерапрыемствы з нагоды 20-годдзя станаўлення і развіцця беларускага руху ў Латвіі, — расказвае начальнік аддзела Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Сасновіч. — Спачатку была ўрачыстасць, канферэнцыя, потым — святочны канцэрт, у ім выступалі калектывы, асобныя выканаўцы з усіх куткоў Латвіі і таленавіты юны балалаечнік з Беларусі. Было больш за 20 нумароў, гледачы, якіх было больш за 300, не шкадавалі апладысментаў. Вядома ж, нашы суайчыннікі ў замежжы заўсёды рады, калі на падобныя юбілеі да іх прыязджаюць госці з Бацькаўшчыны. На гэты раз у ліку тых, хто віншаваў юбіляраў, былі, акрамя мяне, пасол Беларусі ў Латвіі Аляксандр Герасіменка, галоўны дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё (радыё “Беларусь”) Навум Гальпяровіч, старшыня таварыства “Радзіма” Максім Дубянок.

Сярод ганаровых гасцей былі і дэпутаты Рыжскай думы, прадстаўнікі міністэрства юстыцыі, якое цяпер у Латвіі курыруе работу з нацыянальнымі меншасцямі. Прысутнічалі кіраўнікі, актывісты ўсіх адзінаццаці беларускіх суполак з розных месцаў краіны, якія ўваходзяць у Саюз беларусаў Латвіі. Выступаючы на канферэнцыі, старшыня Саюза і створанай у 1990 годзе беларускай суполкі “Прамень” Валянціна Піскунова расказала пра добрыя справы беларусаў на латвійскай зямлі. Разрозненыя нацаб’яднанні сем гадоў таму пачалі гуртавацца ў Саюз. “Гэты працэс ідзе і сёння, узнікаюць і новыя суполкі, — удакладняе А. Сасновіч. — Яно і зразумела: цяпер у Латвіі каля 90 тысяч беларусаў. Да мяне пад час урачыстасцяў падыходзіла жанчына: творчы беларускі калектыў, кажа, мы ўжо стварылі, а арганізацыйную структуру яшчэ не зарэгістравалі. Мы ж, як заўсёды, прыехалі да юбіляраў з падарункамі — сцэнічнымі касюмамі. У прыватнасці, іх атрымалі артысты ансамбля “Надзея”.

Штотыдневiк «Голас Радзімы», №37 (3205) 7 кастрычніка, 2010

 
Дата публикации:10.10.2010
Тематика:Белорусские центры, В мире
Просмотров:5015
 
Ключевые слова:
Белорусы Латвии Культурные центры Белорусская диаспора в Прибалтике
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме