https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вакцыны абараняюць ад "кракена" толькі на 40%


Новая мутацыя "амікрона" – "кракен" – усё хутчэй распаўсюджваецца па свеце: ён куды заразней свайго папярэдніка і можа "выслізгваць" ад вакцын.
З кожнай новай мутацыяй каронавірус усё лепш выслізгвае ад імунітэту пасля вакцынацыі. Пра гэта расказаў акадэмік Расійскай акадэміі навук Генадзь Анішчанка.

Ён адзначыў, што на дадзены момант падвід "амікрона" XBB.1.5, які атрымаў неафіцыйную назву "кракен", на дадзены момант лепш за астатнія варыянты каронавіруса пераадольвае імунітэт пасля вакцынацыі.

Калі на этапе клінічных выпрабаванняў эфектыўнасць прэпарату "Спутник V" ацэньвалася на ўзроўні 90%, то з кожным новым дамінантным варыянтам ён не так надзейна абараняе. Хоць ні адна краіна пакуль што не прыняла рашэнне рабіць вакцыну з іншым падтыпам каронавіруса.

"СААЗ пакуль што не апублікавала даныя, але "кракен" пакуль што на 40% абараняецца ад вакцыннага імунітэту", - заявіў акадэмік Генадзь Анішчанка.

Новы "амікрон"

Новы варыянт "амікрона" – "кракен" – упершыню быў выяўлены ў ЗША ў кастрычніку мінулага года. СААЗ папярэджвала, што падвід больш заразны, чым яго папярэднік: дзякуючы мутацыям ён хутчэй распаўсюджваецца, чым усе папярэднія штамы.

Тым не менш, клінічная карціна ў яго такая ж, як і ў іншых апошніх варыянтаў каронавіруса. Ён пераносіцца не цяжэй, чым больш раннія варыянты, не валодае павышанай смяротнасцю.

У Расспажыўнаглядзе адзначалі, што "кракен" больш небяспечны для пажылых людзей і для тых, у каго ёсць хранічныя захворванні. Пры гэтым у ведамстве падкрэслілі, што пэўная імунная абарона ёсць ужо ў кожнага чалавека, таму пры выкананні вядомых усім мер бяспекі новых штамаў баяцца не трэба.

У сярэдзіне студзеня "кракен" быў выяўлены ў Расіі. У Беларусі, паводле апошніх паведамленняў Міністэрства аховы здароўя, гэты варыянт "амікрона" пакуль што не знойдзены.

Мінск, 24 студзеня 2023
Sputnik 
 
Дата публикации:24.01.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:415
 
Ключевые слова:
Коронавирус Штамм кракен Здравоохранение Вакцинация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме