«Скажу вам упершыню галоўнае: Расія прапануе Украіне (Пуцін — Зяленскаму), я гэта абсалютна дакладна ведаю, абсалютна прымальны варыянт дамовы. І сёння яшчэ магчыма, каб Украіна з Расіяй дамовіліся, і Зяленскі падпісаў з Пуціным гэтую дамову», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«Калі Зяленскі на гэта не пойдзе, то, паверце, яму прыйдзецца з цягам невялікага часу падпісаць акт аб капітуляцыі», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Ён перакананы, што Расія ў гэтай вайне не прайграе. «У гэтым вы 100% перакананыя таксама. Чым заканчваецца вайна ў выпадку перамогі аднаго з бакоў, Японія гэта ведае лепш, чым я», — заўважыў беларускі лідар.
Звязда, 17 сакавіка 2022