Ва ўкраінскіх біялабараторыях, якія размяшчаліся ў непасрэднай блізкасці ад расійскай мяжы, вялася распрацоўка кампанентаў біялагічнай зброі пры фінансаванні Мінабароны ЗША, паведамілі ў прэс-службе МЗС РФ.
Факты экстранай ліквідацыі лабараторый выявіліся падчас расійскай спецаперацыі ва Украіне, адзначыла афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава.
Яна заявіла, што ад супрацоўнікаў украінскіх біялабараторый былі атрыманы дакументы аб тым, што асабліва небяспечныя патагены ўзбуджальнікаў чумы, сібірскай язвы, тулярэміі, халеры і іншых смяротных хвароб, знішчаліся 24 лютага – у дзень пачатку ваеннай аперацыі.
"У прыватнасці, размова ідзе аб указанні Міністэрства аховы здароўя Украіны адносна аператыўнай ліквідацыі запасаў небяспечных патагенаў, якія захоўваюцца, накіраваным ва ўсе біялабараторыі. З гэтымі матэрыяламі можна азнаёміцца на інтэрнэт-партале Мінабароны Расіі", – праінфармавала Захарава.
Парушэнне міжнароднай канвенцыі
Паводле яе слоў, атрыманую дакументацыю ў дадзены момант аналізуюць спецыялісты войск радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.
"Аднак ужо зараз можна зрабіць вывад, што ва ўкраінскіх біялабараторыях у непасрэднай блізкасці ад тэрыторыі Расіі ажыццяўлялася распрацоўка кампанентаў біялагічнай зброі", - падкрэсліла дыпламат.
На думку Захаравай, экстраная ліквідацыя ўсіх узораў спатрэбілася для таго, каб не дапусціць выкрыцця фактаў парушэння Украінай і ЗША Канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксіннай зброі (КБТЗ).
Біялагічная зброя будзе пад кантролем?
Прадстаўнік расійскага МЗС прапануе ўмацаваць рэжым КБТЗ пры дапамозе некаторых спецыяльных мер. Адна з такіх - стварэнне рабочай групы адкрытага складу ў рамках канвенцыі, а таксама мабільных медыка-біялагічных атрадаў (для аказання дапамогі ў выпадку прымянення біялагічнай зброі і барацьбы з эпідэміямі рознага паходжання).
Акрамя таго, Захарава прапануе заснаваць навукова-кансультатыўны камітэт для аналізу навукова-тэхнічных дасягненняў і прадастаўлення дзяржавам адпаведных рэкамендацый. А яшчэ ўключыць у справаздачнасць, якая штогод прадстаўляецца дзяржавамі-ўдзельніцамі канвенцыі ў рамках мер даверу, інфармацыю аб ваенна-біялагічнай дзейнасці, якая вядзецца за мяжой.
"Толькі такія комплексныя крокі дазволяць паставіць ваенна-біялагічную актыўнасць ЗША і іх саюзнікаў на постсавецкай прасторы, як і ў іншых рэгіёнах свету, пад пільны міжнародны кантроль і забяспечыць правяранае выкананне дзяржавамі-ўдзельніцамі КБТЗ сваіх абавязацельстваў", - падсумавала яна.