https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінабароны РФ: украінскія вайскоўцы масава пакідаюць пазіцыі, кідаючы зброю


Мінабароны Расіі катэгарычна абвергла заяву галоўнакамандуючага ВСУ аб нібыта стратах расійскіх самалётаў і бронетэхнікі.
Дадзеныя сродкаў разведкі паказваюць, што падраздзяленні і вайскоўцы ўкраінскай арміі масава пакідаюць займаныя пазіцыі, кідаючы ўзбраенне, паведамілі ў Мінабароны РФ.

"Пазіцыі падраздзяленняў ВСУ, якія склалі зброю, ударам не падвяргаюцца", - дадалі ў ведамстве.

Акрамя таго, у ведамстве катэгарычна абверглі заяву аб стратах расійскіх самалётаў і бранятэхнікі, якія нібыта маюць месца.

"Заява галоўнакамандуючага ВСУ В. Залужнага аб нібыта стратах расійскіх самалётаў і бранятэхнікі з`яўляецца поўнай хлуснёй", – сказалі ў ведамстве.

У прэс-службе расійскага абароннага ведамства запэўнілі, што мірнаму насельніцтву Украіны нічога не пагражае.

Спецаперацыя ў Данбасе

Раніцай у чацвер 24 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да расіян, у якім аб’явіў аб пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што народныя рэспублікі Данбаса звярнуліся да РФ з просьбай аб дапамозе.

Пуцін падкрэсліў, што рашэнне аб пачатку спецаперацыі было прынята ў адпаведнасці з артыкулам 51, часткай 7 Статута ААН, з санкцыі Савета Федэрацыі і ў выкананне ратыфікаваных Федэральным Сходам дагавораў аб дружбе і ўзаемадапамозе з ДНР і ЛНР.

Пры гэтым расійскі лідар дадаў, што ўся адказнасць за кровапраліцце – на кіруючым рэжыме Украіны.

Мінск, 24 лютага 2022
Sputnik
 
Дата публикации:24.02.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:117
 
Ключевые слова:
Донбасс Украина Война Спецоперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме