https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Польшчы хацелі захапіць беларускага пагранічніка для наступнага абмену на польскага ваеннаслужачага Эміля Чэчку, які раней папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 28-га студзеня ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
"Каб выцягнуць гэтага збеглага польскага ваеннаслужачага, паставілі задачу ваенным палякам захапіць нашага пагранічніка з мэтай абмену. Я папярэдзіў пагранічнікаў ужо і пагранічныя войскі: ніякага абмену не будзе. І не дай бог мы толькі дапусцім захоп нашага ваеннаслужачага - мала не падасца, у тым ліку і генералам", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Як раней паведамлялі ў ДПК, 16 снежня паблізу беларуска-польскай граніцы беларускім пагранічным нарадам быў спынены ваеннаслужачы Узброеных сіл Польшчы Эміль Чэчка 1996 года нараджэння. Мужчына заявіў, што з`яўляецца ваеннаслужачым 11-га Мазурскага артылерыйскага палка 16-й Паморскай механізаванай дывізіі імя караля Казіміра, часці якой былі перакінуты для забеспячэння аховы ўчастка граніцы з Беларуссю ў перыяд дзеяння надзвычайнага становішча на прыгранічных тэрыторыях Польшчы.

У сувязі з нязгодай з палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу і практыкай негуманнага абыходжання з бежанцамі ваеннаслужачы папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі.

28 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.01.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:104
 
Ключевые слова:
Emil Czeczko Граница Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме