Памежная служба Літвы плануе пабудаваць новы цэнтр для размяшчэння мігрантаў, пра гэта паведаміла Літоўскае радыё і тэлебачанне (LRT) са спасылкай на кіраўніка ведамства Рустамаса Любаеваса.
Адзначаецца, што на гэтым тыдні літоўскую пагранслужбу жорстка раскрытыкавалі з-за дрэнных умоў утрымання мігрантаў у Кібартаі. Пасля гэтага Любаевас заявіў, што ведамства пабудуе новы цэнтр для бежанцаў.
"У цяперашні час абвешчаны конкурс на праектаванне і будаўніцтва двух чатырохпавярховых будынкаў", – гаворыцца ў паведамленні LRT.
Выбрана і месца для будаўніцтва – гарадок Пабрадэ, які знаходзіцца побач з беларускай мяжой. Кіраўнік Пагранслужбы запэўніў, што ў новых будынках умовы для жыцця мігрантаў будуць лепей.
Усяго ў новым цэнтры плануецца размяшчаць да 450 чалавек – тых, хто просіць прыстанішча ці незаконна перабраліся праз мяжу.
Будаўніцтва хочуць скончыць за паўтара гады.
Бесчалавечныя ўмовы
Раскрытыкавала літоўскую практыку абыходжання з мігрантамі камісар унутраных спраў Еўракамісіі Ілва Йохансан, якая раней наведала краіну. А прадстаўнік Сейма Літвы Эрыка Леанайтэ пасля таго, як наведала цэнтр размяшчэння мігрантаў у Кабартаі, паведаміла, што ўмовы там можна прыраўнаваць да бесчалавечных або прыніжаючых годнасць.
Літва, Латвія і Польшча паведамляюць аб росце колькасці затрыманых нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю, абвінавачваючы Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу.
У сваю чаргу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля хвалі санкцый Захаду ў адносінах да рэспублікі заявіў, што больш не зможа стрымліваць паток мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі – на гэта, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, няма "ні грошай, ні сіл". У сваю чаргу беларускія пагранічнікі неаднаразова паведамлялі аб выпадках гвалтоўнага выправаджэння бежанцаў з боку Літвы, Латвіі і Польшчы.
Мінск, 30 студзеня 2022
Sputnik
Sputnik