https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кантынгент Калектыўных міратворчых сіл АДКБ вернецца з Казахстана ў пункты пастаяннай дыслакацыі на тэрыторыі сваіх краін адразу пасля завяршэння контртэрарыстычнай аперацыі, для якой яны накіроўваліся


Аб гэтым заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, каментуючы вынікі пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Паводле слоў  дзяржаўнагасакратара Савета бяспекі, лідары краін АДКБ абмяркоўвалі 10 студзеня ў ліку пытанняў і тэрміны вяртання кантынгенту Калектыўных міратворчых сіл АДКБ.

"Кантынгент, у адпаведнасці з мандатам АДКБ аб правядзенні міратворчай аперацыі, уведзены на непрацяглы час - да завяршэння і стабілізацыі ў краіне", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго звестак, абстаноўка ў Казахстане паступова стабілізуецца, канфлікт блізіцца да завяршэння.

"Поўнач і паўночны захад ужо ўзяты пад кантроль адпаведных дзяржаўных органаў, як і практычна 90 працэнтаў населеных пунктаў, гарадоў і рэгіёнаў. Яшчэ ёсць нестабільнасць у Алматы і Алмацінскай вобласці, дзе праходзіць контртэрарыстычная аперацыя. Пасля яе завяршэння кантынгенты (і сёння аб гэтым было сказана кіраўніцтвам краін) будуць неадкладна вернуты ў пункты пастаяннай дыслакацыі на тэрыторыі сваіх краін. Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі, што ніводны міратворац не застанецца пасля гэтага на тэрыторыі Казахстана", - падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі.



10 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.01.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:101
 
Ключевые слова:
ОДКБ Безопасность Миротворцы Казахстан Цветные революции Терроризм Алматы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме