https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каранавірусам за тыдзень у свеце заразіліся больш за 15 млн чалавек


пра гэта паведаміла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ.
Больш за 15 млн чалавек заразіліся каранавіруснай інфекцыяй у свеце за мінулы тыдзень — гэта новы антырэкорд за ўвесь час пандэміі, колькасць выяўленых выпадкаў інфікавання вырасла ў параўнанні з папярэднімі сямю днямі на 55%.

Колькасць смяротных зыходаў павялічылася на 3%.

Як адзначаецца ў штотыднёвым эпідэміялагічным бюлетэні СААЗ, за тыдзень з 3 па 9 студзеня колькасць новых выпадкаў COVID-19 рэзка вырасла ў свеце, паступілі паведамленні аб больш як 15 млн новых выпадкаў заражэння, што ўяўляе сабой 55-працэнтны рост у параўнанні з папярэднімі сямі днямі. Пры гэтым пяць з шасці рэгіёнаў СААЗ інфармавалі арганізацыю аб павелічэнні колькасці інфіцыраваных, і толькі ў Афрыцы зафіксавана 11-працэнтнае зніжэнне. Лічбы асабліва высокія ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне, дзе выяўлена адпаведна на 418% і на 122% больш новых выпадкаў заражэння, чым за папярэдні тыдзень. Рост зарэгістраваны таксама ў Еўропе (на 31%), Амерыцы (на 78%) і Усходнім Міжземнамор’і (на 86%).

Колькасць смяротных зыходаў прыкметна вырасла ў Афрыцы (на 84%) і Амерыцы (на 26%), тады як у Еўропе смяротнасць знізілася на 10%, у Паўднёва-Усходняй Азіі на 6%, а ва Усходнім Міжземнамор’і на 11%.

Усяго за мінулы тыдзень у СААЗ паступілі паведамленні аб 15154666 выяўленых выпадках заражэння каранавірусам і 43461 памерлым з прычыны COVID-19, што адпаведна на 55% і на 3% больш, чым за тыдзень з 27 снежня па 2 студзеня. Пра самую вялікую колькасць інфіцыраваных з 3 па 9 студзеня паведамілі ЗША (4 610 359), дзе зафіксаваны 73-працэнтны рост колькасці тых, хто заразіўся ў параўнанні з папярэднім тыднем. Далей ідуць Францыя (1597203, рост на 46%), Вялікабрытанія (1217258, рост на 10%), Італія (1014358, рост на 57%) і Індыя (638872, рост на 524%).

Звязда, 12 студзеня 2022
 
Дата публикации:12.01.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:255
 
Ключевые слова:
Пандемия Коронавирус Статистика Здравоохранение ВОЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме