https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Збеглага ў Беларусь салдата Эміля Чэчку ў Польшчы абвясцілі ў вышук


З сярэдзіны снежня польскі дэзерцір жыве ў Мінску, на радзіме яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Салдат Войска польскага Эміль Чэчка, які ўцёк у Беларусь, аб`яўлены ў вышук у сябе на радзіме.

Амаль два тыдні ў Беларусі знаходзіцца вайсковец з Польшчы, які перайшоў праз польска-беларускую мяжу і папрасіў палітычнага прыстанішча ў Мінска. За гэты час ён зрабіў шэраг гучных заяў беларускім дзяржСМІ.

"Аддзел па ваенных справах раённай пракуратуры Беласток-Поўнач, атрымаўшы з ваеннага гарнізоннага суда ў Альштыне пастанову аб часовым арышце, аб`явіў сёння ў вышук падазронага Эміля Чэчку", - расказаў намеснік кіраўніка пракуратуры раёна Беласток-Поўнач па ваенных справах Радаслаў Вішэнка.

Уцёкі польскага салдата

17 снежня Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што праз мяжу перайшоў нейкі польскі салдат і папрасіў палітычнага прыстанішча - "у сувязі з нязгодай з палітыкай Польшчы, якая праводзіцца ў дачыненні да мігрантаў".

У той жа дзень Эміль Чэчка даў сваё першае інтэрв`ю на беларускім тэлебачанні, дзе спачатку заявіў, што асабіста бачыў, як валанцёрам "стралялі ў лоб", а таксама расказаў, што мігрантаў на мяжы забівалі польскія салдаты.

Польскі бок не адразу пацвердзіў, што іх вайсковец дэзерціраваў у суседнюю рэспубліку. Затым вылучыў сваю версію, што салдат збег, бо на радзіме ў яго былі сур`ёзныя праблемы з законам.

Заяву Эміля Чэчкі аб забітых на межах валанцёрах МУС Польшчы назвала "высмактанымі з пальца гісторыямі". Аднак у шэрагу іншых інтэрв`ю Чачко працягнуў рабіць гучныя заявы. Ён распавёў, што і сам асабіста забіваў на мяжы мігрантаў, паводле яго слоў, вайскоўцаў прымушалі гэта рабіць пад пагрозай смерці.

У Польшчы Эмілю Чэчку пагражае ад аднаго года да 10 гадоў пазбаўлення волі – за дэзерцірства.

Мінск, 28 снежня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:28.12.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:103
 
Ключевые слова:
Emil Czeczko Польша Права человека Беженцы Нелегальные мигранты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме