https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У МЗС РФ апасаюцца, што Захад можа ўчыніць правакацыю ў Беларусі


Расія апасаецца, што Захад можа ўчыніць правакацыю ў Беларусі ў час рэферэндуму па Канстытуцыі рэспублікі, заявіў у інтэрв`ю РІА Навіны дырэктар Другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук.
"Такія апасенні, вядома, ёсць. Дэстабілізаваць сітуацыю, учыніць каляровую рэвалюцыю, устанавіць уласны кантроль над абстаноўкай - гэта добра апрабаваная тактыка Захаду. Праз экспарт дэмакратыі ён асвойвае новыя тэрыторыі, пашырае сферу свайго ўплыву", - сказаў Аляксей Палішчук.

"Паглядзіце, якія грошы выдзяляюцца беларускім палітэмігрантам, як і хто каардынуе іх дзейнасць, якія "гастролі" арганізуюць іх лідарам, на якім узроўні іх прымаюць. У Літве, дзе далі прытулак штабу Ціханоўскай, ужо гучаць абурэнні наконт расходаў на яго ўтрыманне", - дадаў субяседнік агенцтва.

Масква спадзяецца, што канстытуцыйная рэформа ў Беларусі дасць магчымасць кансалідаваць беларускае грамадства. "Што датычыцца канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі, то мы чакаем, што яна дасць магчымасць мадэрнізаваць палітычнае ўпарадкаванне краіны і кансалідаваць беларускае грамадства. Улады краіны прыкладаюць да гэтага вялікія намаганні. Робяць усё, каб пераўтварэнні ажыццяўляліся ў рамках прававога поля", - сказаў Аляксей Палішчук.

Паводле яго слоў, каляровыя рэвалюцыі і майданныя перавароты ні да чаго добрага не прыводзяць, а іх наступствы даводзіцца разграбаць дзесяцігоддзямі.

"Спадзяёмся, што канстытуцыйны рэферэндум у Беларусі пройдзе максімальна адкрыта і дасць грамадзянам магчымасць свабодна выказаць сваю волю. У народа Беларусі дастаткова мудрасці, каб без падказак, умяшання і націску звонку вызначыцца ў тым, куды рухацца далей", - дадаў Аляксей Палішчук.

24 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.12.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:124
 
Ключевые слова:
Экспорт демократии Провокация Граница Конституция Референдум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме