У Вене праходзіць штогадовая сустрэча начальнікаў верыфікацыйных цэнтраў дзяржаў - удзельніц АБСЕ. У ходзе мерапрыемства разглядаюцца пытанні выканання міжнародных дагавораў і пагадненняў у галіне кантролю над узбраеннямі ў 2021 годзе, а таксама асноўныя напрамкі двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва бакоў у сферы верыфікацыі ў 2022 годзе.
У ходзе сустрэчы начальнік упраўлення верыфікацыі Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны палкоўнік Аляксандр Венгура выступіў з заявай, у якой пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да няўхільнага выканання міжнародных дагавораў і пагадненняў у галіне кантролю над узбраеннямі. Ён выказаў шкадаванне ў сувязі з адмовай шэрага дзяржаў ад правядзення рабочых сустрэч з прадстаўнікамі нашай краіны ў адпаведнасці з двухбаковымі дамоўленасцямі аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ва ўмовах нарастання напружанасці ў рэгіёне.
Акрамя таго, Аляксандр Венгура заклікаў да прадаўжэння ўзаемадзеяння абаронных ведамстваў па пытаннях кантролю над узбраеннямі нягледзячы на палітычную і эпідэміялагічную абстаноўку, што цалкам адпавядае як інтарэсам нацыянальнай бяспекі ўсіх дзяржаў, так і рэгіянальнай стабільнасці ў цэлым.
16 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
16 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА