https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прымяненне Польшчай супраць няўзброеных бежанцаў спецсродкаў, у тым ліку святлошумавых гранат, газу і хімікатаў, на беларускай тэрыторыі трэба расцэньваць як адкрытую агрэсію ў адносінах да Беларусі


Такое меркаванне выказаў загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага ўпраўлення Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.
"16 лістапада - дзявяты дзень процістаяння прыгнечаных горам жанчын і дзяцей з армадай польскіх узброеных картэляў - стаў чорным для калектыўнага Захаду і пачаткам адліку да судовага разбору дзеянняў, якія можна характарызаваць адназначна - нацызм. Тое, што ўчыняецца Польшчай на граніцы, выклікае пачуццё грэблівасці і агіды. Увесь свет у дзеяннях польскіх сілавікоў у рэальным часе ўбачыў садызм, дзяржаўны тэрарызм, гестапаўскія метады і ўпэўненасць у сваёй беспакаранасці. Польскае кіраўніцтва перайшло чырвоную рысу і дарогі назад для іх ужо няма. Прымяненне крывавым рэжымам Дуды супраць няўзброеных бежанцаў спецсродкаў, у тым ліку святлошумавых гранат, газу і хімікатаў, на беларускай тэрыторыі трэба расцэньваць як адкрытую агрэсію ў адносінах да Беларусі", - упэўнены Мікалай Шчокін.

Паводле яго слоў, польскае кіраўніцтва канчаткова паставіла сябе па-за законам і стала ваеннымі злачынцамі.

"Беларусі і Расіі трэба неадкладна вынесці пытанне адносна злачынстваў Польшчы не толькі на пасяджэнне Савета Бяспекі ААН, але і правесці расследаванне з далейшым адкрыццём крымінальных спраў у адносінах да кіраўніцтва Польшчы наконт злачынстваў супраць чалавечнасці, - адзначыў аналітык. - Ідзе працэс штучнага стварэння ваеннага канфлікту ў любой кропцы па перыметры Саюзнай дзяржавы. Варшава ўсімі сродкамі і метадамі спрабуе тарпедаваць і сарваць пагадненні (нават прамежкавыя дамоўленасці Мінска і Еўропы), тым самым падкрэсліваючы поўнае ігнараванне міжнароднага права. А факт праведзенай 15 лістапада тэлефоннай размовы фраў Меркель і Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі сведчыць аб слабасці, хаосе ў галовах еўрачыноўнікаў, аб бязвыхаднасці, у якую яны сябе загналі".

Мікалай Шчокін падкрэсліў, што праведзеная нарада ў кіраўніка дзяржавы па пытанні сітуацыі на граніцы дэманструе стрыманасць і комплекснае разуменне самой праблемы.

"Для Беларусі няма нічога важнейшага за мір і стабільнасць, незалежнасць і адзінства беларускага грамадства. Таму гора любога чалавека, незалежна ад расы, месца нараджэння, нашым грамадствам успрымаецца як сваё. Беларускае грамадства можа быць упэўненым у тым, што Прэзідэнт не дапусціць эскалацыі на тэрыторыі Беларусі, не дапусціць нават нязначнай магчымасці ўцягнуць краіну ў ваенна-палітычны канфлікт, аб чым ён і запэўніў на нарадзе. Беларусь стала Брэсцкай крэпасцю на шляху разбурэння Саюзнай дзяржавы і цывілізаванага свету ад агрэсіўнай палітыкі заходнееўрапейскіх краін", - сказаў палітолаг.

Аналізуючы абстаноўку на граніцы, перагаворы па вырашэнні крызісу, ён робіць выснову, што прынцыповае рашэнне па бежанцах ужо, магчыма, прынята.

"Хочацца верыць, што ў бліжэйшы час ім будзе прадастаўлена магчымасць пакінуць тэрыторыю Беларусі. У той жа час праблема больш глыбокая, трагічная і небяспечная. Неабходна вырашаць пытанне ў прынцыпе і стратэгічна. Міграцыйны крызіс толькі пачынае набіраць абароты. Разважлівая частка Захаду павінна разабрацца з прычынамі і знайсці прымальнае рашэнне па дээскалацыі напружанасці ў тых краінах, якія былі ім разбураны і абрабаваны, і выпрацаваць для сябе комплекс мер па недапушчэнні такіх крызісаў, - лічыць Мікалай Шчокін. - Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім тым, хто цяпер ратуе ад смерці бежанцаў, жанчын, дзяцей, - усім неабыякавым грамадзянам Беларусі. Беларускае грамадства ў гэты трывожны час паказала сваё адзінства і з`яднанасць.

17 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:104
 
Ключевые слова:
Евросоюз Беженцы Нелегальная миграция Права человека Ксенофобия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме