Іншаземцы, якія знаходзяцца паблізу мяжы з Польшчай, заяўляюць аб намеры трапіць на тэрыторыю сумежнай краіны і рэалізаваць сваё права на падачу прашэнняў аб прадастаўленні статусу бежанца ў ЕС.
«Усе гэтыя людзі, у тым ліку жанчыны і дзеці, не ўяўляюць пагрозы бяспецы і не паводзяць сябе агрэсіўна. Паводле аповедаў саміх бежанцаў, яны самаарганізаваліся ў такую шматлікую групу, каб выключыць гвалтоўнае выцясненне польскім бокам, а таксама прыцягнуць увагу міжнароднай грамадскасці да дзеянняў Польшчы ў частцы невыканання правоў чалавека, — адзначыў ён. — З улікам заяў афіцыйных асоб Польшчы аб канцэнтрацыі ўзброеных сіл і тэхнікі паблізу мяжы, не выключаем правакацыйных дзеянняў польскага боку, накіраваных на апраўданне прымянення фізічнай сілы і спецсродкаў у дачыненні да бежанцаў».
Паводле слоў Антона Бычкоўскага, падраздзяленні органаў пагранічнай службы ў бягучай сітуацыі дзейнічаюць у адпаведнасці з існуючай абстаноўкай і нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Мерапрыемствы, якія праводзяцца, накіраваны ў першую чаргу на забеспячэнне бяспекі ў раёне знаходжання групы бежанцаў, недапушчэнне правакацый і крызісных сітуацый. Пры гэтым пропуск асоб і транспартных сродкаў праз міжнародныя пункты пропуску ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.
Як раней паведамлялася са спасылкай на ДПК, шматлікая група бежанцаў з рэчамі рухалася ўздоўж трасы да мяжы з Польшчай.
«Памежная варта Польшчы неаднаразова рапартавала аб тым, як тысячамі выцясняе мігрантаў да мяжы з Беларуссю. На падобны крок роспачы бежанцаў падштурхнула абыякавасць і бесчалавечнае стаўленне польскіх уладаў», — распавялі ў ведамстве. Беларускім бокам прымаліся неабходныя меры для забеспячэння бесперабойнага функцыянавання каналаў міжнародных паведамленняў, а таксама бяспекі людзей, якія рухаюцца па аўтамагістралі.

Звязда, 8 лістапада 2021