https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кожнаму другому: падлічана, колькі ў свеце зроблена прышчэпак ад COVID-19


Міністэрствы аховы здароўя многіх краін свету раней адзначалі: каб дасягнуць калектыўнага імунітэту і перамагчы глабальную пандэмію, трэба вакцынаваць 75 адсоткаў насельніцтва планеты.
Агульная колькасць прышчэпак ад каронавіруса перавысіла 7 мільярдаў, іх зрабілі ў 184 краінах свету, такія дадзеныя прыводзіць агенцтва Bloomberg.

Дакладная колькасць – 7,04 млрд доз. Калі ўлічыць, што большасць вакцын - двухкампанентныя, гэтага хопіць для поўнай вакцынацыі 45,7% насельніцтва Зямлі.

У ліку ўведзеных доз лідзіруе Кітай - там зрабілі 2,25 млрд прышчэпак, цалкам вакцынаваны 76% насельніцтва краіны. Больш за 1 млрд доз увялі ў Індыі - і гэта 23% вакцынаваных жыхароў дзяржавы. У ЗША зрабілі 419 млн доз (58%), у Бразіліі – 273 млн (56,3%). Самая "вакцынаваная" дзяржава - Мальдывы, дзе поўнасцю прышчапіліся ад каронавіруса больш як 95% грамадзян.

Міністэрствы аховы здароўя многіх краін свету раней адзначалі: каб дасягнуць калектыўнага імунітэту і перамагчы глабальную пандэмію, трэба вакцынаваць 75 працэнтаў насельніцтва планеты.

Па інфармацыі Bloomberg, каб гэтага дасягнуць, трэба яшчэ мінімум пяць месяцаў.

У нядзелю, 31 кастрычніка, удзельнікі саміту G20 апублікавалі выніковую заяву лідараў "вялікай дваццаткі". У ёй сцвярджалася, што для дасягнення мэты па вакцынацыі не менш за 40% насельніцтва да канца 2021 года і 70% да сярэдзіны 2022 года дзяржавам неабходна павялічваць пастаўкі вакцын і медыкаментаў у краіны, якія развіваюцца.

Вакцынацыя ў Беларусі

Прышчэпачная кампанія ў Беларусі ідзе ўмеранымі тэмпамі, ад каронавіруса поўнасцю вакцынаваліся больш як 23 працэнты насельніцтва, першы ўкол атрымалі 30 працэнтаў жыхароў рэспублікі. Калі браць у колькасным выражэнні, то цалкам прышчэплена 2,18 млн беларусаў.

У краіне можна прышчапіцца некалькімі прэпаратамі – расійскімі "Спутник V" і "Спутник Лайт", а таксама кітайскім "Сінафарм" (Vero Cell).

Да канца года Міністэрства аховы здароўя разлічвае вакцынаваць пяць мільёнаў чалавек.

Мінск, 1 лістапада 2021
Sputnik
 
Дата публикации:01.11.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:236
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Здравоохранение Вакцинация Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме