Дакумент аб аказанні гуманітарнай дапамогі В`етнаму прыняты на аснове Палажэння аб парадку аказання Рэспублікай Беларусь міжнароднай гуманітарнай дапамогі.
Міністэрствам аховы здароўя, прамысловасці, па надзвычайных сітуацыях даручана забяспечыць водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі В`етнаму. У пераліку - 8 пазіцый на агульную суму больш як Br850 тыс. Сярод іх - рэанімацыйна-хірургічныя маніторы, партатыўныя маніторы пацыента, блокі падачы медыцынскіх газаў, медыцынскія ложкі з электрапрыводам, каталкі, камбінезоны медпрызначэння.
Дакументам вызначана, што дастаўку грузу забяспечаць МНС і Міністэрства транспарту і камунікацый. Міністэрства замежных спраў акажа садзейнічанне ў перадачы в`етнамскаму боку гуманітарнай дапамогі.