"28 кастрычніка літоўскія сілавікі даставілі са сваёй тэрыторыі і выціснулі да граніцы групу грамадзян Ірака. Паводле слоў іншаземцаў, літоўскія праваахоўнікі знайшлі іх у лесе - усяго ў групе было 37 бежанцаў. Затым забралі ў іх грошы, пашпарты і мабільныя тэлефоны, білі дубінкамі па нагах і электрашокерам у шыю. Перад тым як прывесці бежанцаў да граніцы, літоўскія сілавікі падзялілі групу на дзве", - расказалі ў ДПК.
У ведамстве ўдакладнілі, што 20 грамадзян Ірака насільна даставілі на лінію граніцы і пагражалі застрэліць, калі сустрэнуць іх зноў у Літве. Лёс астатніх бежанцаў з групы невядомы.
29 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
29 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА