https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расіяне зноў могуць сысці на "канікулы" з-за каронавіруса


У мінулы раз рэжым непрацоўных будняў уводзіўся па прапанове кіраўніка Расспажыўнагляду Ганны Паповай на перыяд паміж травеньскімі святамі - з 1 да 10 траўня.
Новы рэжым непрацоўных дзён можа быць уведзены ў Расіі з 30 кастрычніка да 7 лістапада, а для рэгіёнаў са складанымі эпідабставінамі - з 23 кастрычніка, з такой прапановай у аўторак выступіла віцэ-прэм`ер РФ Таццяна Голікава і адрасавала яго прэзідэнту Уладзіміру Пуціну.

Ініцыятыву ўжо падтрымаў расійскі прэм`ер Міхаіл Мішусцін, адзначыўшы, што дэталі трэба абагульніць і прадставіць кіраўніку дзяржавы на нарадзе ў сераду.

У Расіі эпідсітуацыя застаецца няпростай: за мінулыя суткі зафіксавалі больш за 33 тысячы выпадкаў заражэння і больш за 1000 смерцяў. У сувязі з гэтым, калі расіянам ухваляць "канікулы", Голікава прапанавала дапускаць на асобныя аб`екты толькі вакцынаваных і перахварэлых людзей - прад`явіць трэба будзе сертыфікат з QR-кодам. Тым, у каго ёсць медадвод ад прышчэпкі, атрымаць код можна будзе, здаўшы ПЦР-тэст.

Віцэ-прэм`ер таксама рэкамендавала рэгіёнам прыняць рашэнне па непрацуючым і не вакцынаваным пенсіянерам, папрасіла іх знаходзіцца на ізаляцыі і, не выходзіць на вуліцу без крайняй неабходнасці.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў распавёў журналістам, што Уладзімір Пуцін у бліжэйшы час выслухае даклады аперштаба і Кабміна па эпідсітуацыі і прыме рашэнне аб неабходнасці ўводзіць непрацоўныя дні.

Першы раз непрацоўным тыдзень у Расіі абвясцілі з суботы, 28 сакавіка, па нядзелю, 5 красавіка, пасля чаго Уладзімір Пуцін абвясціў непрацоўным увесь красавік. А затым працягнуў выхадныя дні да 11 траўня ўключна.

Сітуацыя з каронавірусам у Беларусі

Сутачная колькасць тых, хто заразіўся "кавідам", зараз трымаецца ў раёне 2 тысяч. У пятніцу, 15 кастрычніка, у краіне абнавіўся антырэкорд - 2 073 выпадкі. Да гэтага быў пабіты сутачны рэкорд па смяротнасці ад каронавіруса - 17 выпадкаў.

У краіне прыкладна траціна ложкаў перапрафілявана для лячэння пацыентаў з каронавірусам. Толькі за мінулы тыдзень у рэспубліцы перапрафілявалі яшчэ 5 тысяч месцаў: усяго іх ужо больш за 30 тысяч. Паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, каля 24 тысяч беларусаў цяпер знаходзяцца ў актыўнай фазе лячэння.
У аўторак 19 кастрычніка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў вялікую нараду па эпідсітуацыі ў Беларусі.

Мінск, 20 кастрычніка 2021
Sputnik
 
Дата публикации:20.10.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:109
 
Ключевые слова:
Россия Коронавирус Пандемия Карантин Локдаун Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме