https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ДПК: польскія сілавікі даставілі вялікую групу бежанцаў да граніцы


Польскія сілавікі даставілі вялікую групу бежанцаў да граніцы. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
"14 кастрычніка польскія сілавікі на некалькіх транспартных сродках даставілі на лінію польска-беларускай граніцы групу бежанцаў - каля 20 чалавек. У мэтах далейшага насільнага выцяснення прадстаўнікі Пагранічнай варты загадзя часткова дэмантавалі агароджу, устаноўленую на польскай тэрыторыі", - расказалі ў ДПК.

Спроба незаўважна выціснуць чарговую групу ў Беларусь не ўдалася з-за аператыўнага прыбыцця беларускага пагранічнага нарада. "Нягледзячы на тое што польскія ваенныя прымушалі іншаземцаў незаконна перасекчы граніцу, уся група прадаўжала заставацца на тэрыторыі Польшчы і адмаўлялася ісці праз дэмантаваную агароджу. У выніку польскі бок быў вымушаны забраць усіх бежанцаў. Факты падвозу польскімі сілавікамі бежанцаў з глыбіні сваёй тэрыторыі фіксуюцца штодзень. Бесчалавечныя метады і спосабы выцяснення іншаземцаў, выкарыстанне ў адносінах да людзей зброі і дубінак старанна ўтойваюцца ад грамадскасці і тым больш ад еўрапейскіх міжнародных арганізацый", - адзначылі ў ведамстве.

У ДПК дадалі: "Доказам абыякавасці Польшчы да лёсу бежанцаў з`яўляецца і той факт, што яе ўлады пастаянна заяўляюць аб неабходнасці дадатковага фінансавання з боку ЕС барацьбы з міграцыйным крызісам. Аднак просяць грошы не на дапамогу людзям, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі, а на стварэнне ўзаконенай сістэмы парушэння правоў чалавека".

15 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.10.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
Польша Беженцы Нелегальная миграция Права человека Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме