https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Толькі за тыдзень зафіксаваны спробы выціснуць у Беларусь з ЕС больш за 150 груп мігрантаў.


Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо.
"За апошні тыдзень (з панядзелка па панядзелак) было каля 150 груп. Недзе каля 2,3 тыс. чалавек. Можа, некаторых па 2-3 разы (спрабавалі выціснуць у Беларусь.)", - сказаў кіраўнік ведамства.

"Але людзі не хочуць назад. Яны хочуць у Германію. Калі тыя адыходзяць (сілавікі, пагранічнікі сумежных краін.), яны разварочваюцца і ідуць назад", - растлумачыў Анатоль Лапо.

За суткі статыстыка не менш уражвае - 25 груп мігрантаў агульнай колькасцю да 300 чалавек. "Гэта тыя нелегальныя мігранты, якіх яны (на Захадзе. ) спачатку туды запрасілі і якія цяпер просяць дапамагчы, бягуць ад вайны. Яны іх выціскаюць", - сказаў старшыня Дзяржпагранкамітэта.

Ён звярнуў увагу, што некаторых знясіленых або збітых проста выкідваюць на тэрыторыю Беларусі. "Зразумела, нам даводзіцца забіраць чалавека і лячыць яго", - адзначыў Анатоль Лапо.

Ён згадаў і пра сітуацыю з засеўшымі на граніцы паміж Беларуссю і Польшчай грамадзянамі Афганістана, якія там знаходзяцца ўжо на працягу некалькіх тыдняў. "Яны ж просяць дапамагчы, бягуць ад вайны туды (на Захад.). Калі б пагранічнікі, мясцовае насельніцтва (Беларусі.) ім не дапамагалі, іх даўно ўжо не было б. Мы гаварылі: давайце мы вас абагрэем, але яны настроены ехаць далей у ЕС, куды іх запрасілі. Зразумела, мы - пагранічнікі, мясцовае насельніцтва - дапамаглі ім прадуктамі, цёплымі рэчамі. Сёння акцыя будзе праходзіць, заўтра. Вядома, мы людзей у бядзе не кінем. З людзьмі так нельга абыходзіцца", - сказаў кіраўнік ведамства.

У цэлым Анатоль Лапо запэўніў, што абстаноўка на граніцы кантралюемая, хоць і ёсць асобныя дэстабілізуючыя фактары ў выглядзе сітуацыі з мігрантамі або (на ўкраінскім напрамку) спробы закідвання на беларускую тэрыторыю зброі і боепрыпасаў. "Сітуацыя цяперашняя і тры гады таму, вядома, карэнным чынам адрозніваюцца", - сказаў ён.

Адказваючы на пытанне аб украінскім напрамку, Анатоль Лапо расказаў, што работа па ўзмацненні аховы граніцы з гэтай краінай вядзецца ўжо на працягу шэрага гадоў, у тым ліку абсталёўваюцца новыя заставы. "Мы ўкраінскую граніцу па асобных напрамках узмацнілі больш, чым польскую. Мы пастаянна працуем. Тым больш апошнія 5 гадоў мы сумесна з Расіяй рэалізуем сумесную праграму па абсталяванні паўднёвых рубяжоў", - заявіў старшыня Дзяржпагранкамітэта.

Ён таксама звярнуў увагу на стварэнне ва Украіне трэніровачных лагераў: "Гэта ж не піянерскі лагер. Трэніруюць людзей ваенных. Зразумела, мэта адна - трэніравацца і прыбыць сюды, у Беларусь, і невядома з чым".

27 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.09.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:182
 
Ключевые слова:
Граница Беженцы Нелегальная миграция Права человека Польша Украина Тренировочный лагерь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме