https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шкода ЗША ад прыродных катаклізмаў у гэтым годзе перавысіць $100 млрд.


Шкода ад прыродных катаклізмаў і стыхійных бедстваў у ЗША сёлета перавысіць рэкордныя $ 100 млрд. Пра гэта заявіў прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн, які выступаў у штаце Каларада.
«Прыродныя катаклізмы каштавалі Амерыцы ў мінулым годзе $ 99 млрд. у гэтым годзе будзе пабіты рэкорд, гэта будзе звыш $100 млрд», — сказаў ён, выступаючы ў штаце Каларада з прамовай, прысвечанай прапанаванай ім праграме мадэрнізацыі амерыканскай інфраструктуры і іншым намаганням адміністрацыі, закліканым апроч іншага процідзейнічаць змене клімату, а таксама павышаць гатоўнасць да падобных ударам стыхіі ў будучыні. Стэнаграму выступлення Прэзідэнта прывяла прэс-служба Белага дома.

«Учора я сваімі вачыма ўбачыў разбуральныя наступствы ляснога пажару „Калдор“ у Каліфорніі. За апошнія два тыдні я таксама пабываў у Луізіяне, Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі, каб паглядзець на шкоду ад урагану „Іда“. Прыродныя катаклізмы, якія мы назіраем, будуць адбывацца яшчэ часцей і будуць яшчэ больш лютаваць. З пачатку года па ўсёй краіне было 44 тыс. лясных пажараў, у выніку якіх выгарэла 5,6 млн акраў (больш за 2,2 млн га). Гэта нанесла ўрон на мільярды даляраў і прывяло да эвакуацыі дзясяткаў тысяч чалавек», — працягнуў Байдэн.

Па словах прэзідэнта, прычынай гэтага стала змяненне клімату. «Што выклікае змяненне клімату? Дзейнасць чалавека. Мы павінны інвеставаць у тое, каб быць больш устойлівымі да наступстваў змены клімату. Таксама нам неабходна рабіць інвестыцыі, якія замарудзяць наш уклад у змяненне клімату сёння, а не заўтра», — дадаў ён.

Ураган чацвёртай катэгорыі «Іда» абрынуўся на штат Луізіяна 29 жніўня, тады больш за мільён спажыўцоў пазбавіліся электразабеспячэння. Адгалоскі «Іды» прывялі да праліўных дажджоў і паводак у штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі і Пенсільванія.

На мінулым тыдні тэлекампанія CBS са спасылкай на мясцовыя ўлады паведамляла, што ахвярамі наступстваў урагану «Іда» на паўночным усходзе ЗША сталі не менш за 82 чалавек. Пажар «Калдор» успыхнуў у Каліфорніі яшчэ ў сярэдзіне жніўня. Па звестках агенцтва «Рэйтэр», да цяперашняга моманту агнём разбурана звыш тысячы пабудоў.

Звязда, 15 верасня 2021
 
Дата публикации:15.09.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
США Природный катаклизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме