Усяго такіх участкаў ДНК аказалася 13. Варыяцыі ў дзевяці з іх пераважна ўплывалі на цяжар хваробы, а мутацыі ў чатырох іншых участках ДНК у асноўным дапамагалі або перашкаджалі пранікненню віруса ў арганізм.
Сярод іх апынуліся многія ўжо вядомыя навукоўцам фактары рызыкі, у тым ліку варыяцыі ў генах ABO, SLC6A20, TYK2 і DPP9, якія асабліва моцна ўплываюць на верагоднасць з’яўлення і характар плыні інфекцыі. Іншыя гены апынулася размешчаны на яшчэ не вывучаных участках трэцяй і іншых храмасом, роля якіх у працы арганізма пакуль невядомая.
Навукоўцы спадзяюцца, што вызначыць усе гены, звязаныя з рызыкай ад COVID-19, атрымаецца ў далейшых даследаваннях. Дзякуючы гэтаму можна будзе распрацаваць новыя лекі і метады барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, падсумавалі даследнікі.
Звязда, 9 ліпеня 2021