Андрэй Швед выступіў на форуме з дакладам «Актуальныя пытанні абароны правоў асобы і грамадства ў сувязі з расследаваннем генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны». «У міжнародных дакументах і рашэннях па канкрэтных справах не раз адзначалася, што генацыд уяўляе сабой адно з самых агідных з вядомых чалавецтву злачынстваў, — сказаў ён. — Гэта злачынства вылучаецца неабходнасцю асаблівага асуджэння, паколькі тыя, хто яго ўчыняе, выбіраюць для знішчэння цэлыя чалавечыя групы».
Генпракурор Беларусі са шкадаваннем канстатаваў, што ў некаторых краінах сталі забывацца ваенныя злачынствы нацысцкай Германіі і яе памагатых.
«Разам з тым ніколі раней і ў далейшым злачынная дзейнасць не мела такіх маштабаў і не суправаджалася такімі злачынствамі, — адзначыў ён. — Нагадаю толькі некаторыя факты. Развязаўшы Другую сусветную вайну і прыняўшы план нападу на СССР „Барбароса“, кіраўніцтва Германіі распрацавала дакументы, у якіх ваенныя злачынствы ўзводзіліся ў разрад дзяржаўнай палітыкі. У прыватнасці, распараджэнне аб асаблівай падсуднасці ў раёне „Барбароса“ і аб асаблівых мерапрыемствах войскаў ад 13 мая 1941 года прадугледжвала, падкрэсліваю, масавае знішчэнне савецкага мірнага насельніцтва. У рамках плана „Барбароса“ быў распрацаваны план „Ольдэнбург“, у мэтах выканання якога ажыццяўлялася татальная канфіскацыя і адпраўка ў Германію прадуктаў харчавання, сыравіны, прамысловай прадукцыі і абсталявання, а таксама музейных экспанатаў, твораў мастацтва, помнікаў культуры. Нават чарназём вычэрпваўся экскаватарамі і вывозіўся ў Германію».

«На жаль, практыка эканамічнага ўдушэння народаў зноў запатрабавана ў выглядзе так званай санкцыйнай палітыкі», — падкрэсліў Андрэй Швед.
Канферэнцыя ў Санкт-Пецярбургу прадоўжыцца да 9 ліпеня. На ёй абмяркоўваецца роля пракурора ў крымінальным, грамадзянскім і адміністрацыйным працэсах, пытанні пракурорскага нагляду па-за крымінальна-прававой сферай, праблемы процідзеяння кіберзлачыннасці, незаконнай міграцыі і экалагічным злачынствам.
Беларускі бок разглядае форум як магчымасць для адкрытага дыялогу і давядзення да органаў пракуратуры і юстыцыі замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый аб’ектыўнай інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі, абмену перадавой практыкай ажыццяўлення пракурорскага нагляду, развіцця міжнародных кантактаў Генеральнай пракуратуры.

Звязда, 7 ліпеня 2021