"На стварэнне кіруемага хаосу працуе і ўсепланетная пандэмія каранавіруса, - сказаў Віктар Хрэнін. - Пры гэтым уведзеныя ў большасці дзяржаў лакдаўны супраць COVID-19 сваёй мэты дасягнулі: нанесены сур`ёзны ўдар па нацыянальных эканоміках. Людзі перасталі давяраць дзеянням улад, яны жывуць у страху за сваю будучыню. Паглядзіце, што ў выніку адбываецца сёння ў свеце: народы выходзяць на вуліцы па ўсёй планеце, антыўрадавыя выступленні ідуць па ўсіх кантынентах. Хваля каляровых рэвалюцый пракацілася па постсавецкай прасторы. Іншымі словамі, ствараюцца ўмовы, каб у гэтым хаосе разбурыць дзяржавы і прыбраць да рук іх багацце".
Міністр адзначыў, што Беларусь не стала выключэннем з гэтага спіса. "Беларускі народ быў таксама ўцягнуты ў гэты глабальны хаос, не разумеючы яго сапраўдных мэт і прызначэння, - падкрэсліў ён. - Частка беларускага грамадства, выступаючы за адкрытую свету Беларусь, не ўсведамляла, што ў прапанаванай ёй спонсарамі з Даласа і Уол-стрыт мадэлі новага свету любой незалежнай дзяржаве месца няма. Сёння ж маскі скінуты, мы дакладна бачым: ідзе чарговы перадзел свету".
У форуме ўдзельнічаюць міністры абароны, начальнікі генеральных штабоў, дэлегацыі ваенных ведамстваў з 109 дзяржаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый: СНД, АДКБ, ААН, АБСЕ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, Лігі арабскіх дзяржаў. Абмяркоўваюцца праблемы глабальнай і рэгіянальнай стабільнасці, розныя аспекты бяспекі ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ў Лацінскай Амерыцы.
23 чэрвеня 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
23 чэрвеня 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА