https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Расіі захваральнасць на COVID за мінулы тыдзень узрасла на 30 працэнтаў, смяротнасць - на 21,3 працэнта


Аб гэтым заявіла віцэ-прэм`ер Расіі Таццяна Голікава.
Адной з прычын росту захваральнасці на кавід у Расіі застаецца невыкананне абмежавальных мер, адзначыла Таццяна Голікава. Як паказвае статыстыка, захваральнасць першай пачала расці ў тых рэгіёнах Расіі, дзе знята забарона на масавыя мерапрыемствы.

Віцэ-прэм`ер таксама паведаміла, што тэмпы вакцынацыі ад каранавіруса ў Расіі ўзраслі ў сярэднім у 1,7 раза за тыдзень. "Мы адзначаем, што ў апошні тыдзень павелічэнне тэмпаў вакцынацыі ўзрасло ў 1,7 раза ў сярэднім па Расіі і ў разы - у асобных рэгіёнах краіны. Такіх рэгіёнаў дзесяць, якія ўвялі абавязковую вакцынацыю асобных катэгорый грамадзян", - сказала Таццяна Голікава.

Больш за 16 млн чалавек у Расіі прайшлі поўны курс вакцынацыі ад новай каранавіруснай інфекцыі, больш за 20 млн атрымалі першы кампанент прэпарату.

Людзі ва ўзросце ад 20 да 49 гадоў больш рызыкуюць заразіцца індыйскім штамам каранавіруснай інфекцыі, паведаміла віцэ-прэм`ер.

"Паводле заключэння міжнародных і нашых даследчыкаў, штам дэльта мае больш высокую кантагіёзнасць. І я хачу адзначыць, што нашы грамадзяне ва ўзросце ад 20 да 49 гадоў, якія з`яўляюцца найбольш сацыяльна актыўнымі, працаздольнымі, яны і рызыкуюць у большай ступені захварэць на гэту інфекцыю з тым штамам, аб якім я сказала", - заявіла Таццяна Голікава.

23 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:123
 
Ключевые слова:
Россия Эпидемия Коронавирус Вакцинация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме