https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Грузіі пачалі ўводзіць пашпарты вакцынацыі


Аб гэтым у чацвер паведаміў намеснік гендырэктара Нацыянальнага цэнтра па кантролі над захворваннямі і грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя Паата Імнадзэ.
Жыхары Грузіі, якім патрэбна даведка аб праходжанні поўнага курса вакцынацыі для падарожжа, ужо могуць звярнуцца ў медустановы для яе атрымання.

"Калі вам для падарожжа або іншых мэт патрэбна даведка, што вы прышчэплены двойчы, можаце звярнуцца ва ўстанову, дзе вы прышчапляліся другі раз. Яны на камп`ютары раздрукуюць вам даведку з QR-кодам аб тым, што вы прышчэплены двойчы", - сказаў Імнадзэ, адказваючы на пытанні жыхароў Грузіі ў прамым эфіры ў Facebook.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра па кантролі захворванняў і грамадскага здароўя Аміран Гамкрэлідзэ ў красавіку паведаміў, што ўлады завяршаюць работу над пашпартам вакцынацыі і хутка пачнуць яго ўвядзенне.

Першы выпадак заражэння каранавірусам у Грузіі выяўлены 26 лютага 2020 года. На гэты час у краіне зафіксавана 340 838 выпадкаў заражэння (9,14 працэнта насельніцтва), 323 409 пацыентаў выздаравелі, 4699 чалавек памерлі ад ускладненняў.

У рэспубліцы з 15 сакавіка ідзе вакцынацыя прэпаратамі кампаній AstraZeneca, Pfizer, Sinopharm і Sinovac. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, прышчэплена каля 126 тыс. чалавек, што складае 3,37 працэнта насельніцтва. Улады краіны плануюць да канца года прышчапіць 60 працэнтаў дарослага насельніцтва, каб сфармаваць калектыўны імунітэт.

27 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.05.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:144
 
Ключевые слова:
Грузия Ковидный паспорт Вакцина Иммунитет Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме