Урад Японіі вырашыў падоўжыць дзеянне рэжыму надзвычайнай сітуацыі да 31 мая ў Токіа і прэфектурах Осака, Кіёта і Хіёга, а таксама распаўсюдзіць яго з 12 да 31 мая на прэфектуры Фукуока і Айты, каб знізіць распаўсюджванне інфекцыі і знізіць нагрузку на бальніцы.
"Інфекцыя распаўсюджваецца высокімі тэмпамі, асабліва ў вялікіх гарадах. Мы ўводзім меры, якія, як чакаецца, будуць высокаэфектыўнымі", - сказаў прэм`ер-міністр Eсіхідэ Суга.
У рэстаранах і барах па-ранейшаму будзе забаронена падаваць алкаголь або прапаноўваць караоке-паслугі. У выпадку невыканання патрабаванняў уладальнік будзе аштрафаваны да 300 000 іен ($2750). Японскія ўлады прадаўжаюць заклікаць работадаўцаў пераводзіць супрацоўнікаў на дыстанцыйную работу.
Надзвычайнае становішча дзейнічае ў Токіа, які павінен прыняць летнія Алімпійскія гульні менш як праз тры месяцы, а таксама ў прэфектурах Осака, Кіёта і Хіёга з 25 красавіка.
У пятніцу міністэрства аховы здароўя заявіла, што ў Японіі быў зафіксаваны 1131 пацыент з цяжкімі сімптомамі COVID-19, што стала рэкордным паказчыкам з пачатку пандэміі.
Паводле даных універсітэта Джонса Хопкінса, у Японіі на 7 мая зарэгістравана 627 611 выпадкаў заражэння COVID-19, памерлі 10 675 чалавек.
7 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
7 мая 2021, Мінск
БЕЛТА