https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сакратары саветаў бяспекі краін АДКБ узгаднілі ў Душанбэ далейшае ўзаемадзеянне


Аб гэтым паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.
Пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ, у якім прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам, адбылося ў Душанбэ. 

Перад пачаткам мерапрыемства выступіў старшыня Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Ён падкрэсліў: "Мы надаём першараднае значэнне супрацоўніцтву паміж краінамі ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, важным звяном у нашых сумесных намаганнях для дасягнення пастаўленых мэт з`яўляецца эфектыўная дзейнасць сакратароў саветаў бяспекі".

У час пасяджэння адбыўся абмен думкамі па актуальных выкліках і пагрозах калектыўнай бяспецы. Удзельнікі сустрэчы прынялі рашэнні, якія забяспечваюць далейшую каардынацыю дзейнасці дзяржаў-членаў у ваенна-палітычнай сферы, а таксама ўзгаднілі пазіцыі, што выносяцца на разгляд статутных органаў АДКБ. Пры абмеркаванні парадку дня асаблівая ўвага была ўдзелена планаванню аснашчэння і сумеснай падрыхтоўкі сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі.

Беларускі бок падкрэсліў важнасць выпрацоўкі сумесных мер, якія папярэджваюць дэструктыўны ўплыў і магчымую дэстабілізацыю абстаноўкі ў дзяржавах-членах з боку недружалюбных краін, а таксама неабходнасць каардынацыі намаганняў у забеспячэнні біялагічнай і інфармацыйнай бяспекі.

На палях пасяджэння адбыліся двухбаковыя сустрэчы дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі з кіраўнікамі дэлегацый Казахстана, Расіі і Таджыкістана, у час якіх былі разгледжаны актуальныя пытанні супрацоўніцтва па лініі апаратаў саветаў бяспекі.

29 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:216
 
Ключевые слова:
Коллективная безопасность Душанбе
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме