"Саветнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША пазваніў Макею. У ходзе размовы ён сказаў і аб тым, каб у нас прайшлі новыя выбары Прэзідэнта, зразумела, пад наглядам нашых заходніх калег, якія вельмі перажываюць за дэмакратыю і свабоду ў нашай краіне. Гэтак жа моцна яны перажывалі за дэмакратыю ў Іраку, Сірыі, Лівіі, Кыргызстане, Украіне. І ўсюды, дзе паслухалі іх парады, толькі кроў і развал краіны. Мільёны бежанцаў, беднасць і страта суверэнітэту. Таму ніякіх выбараў датэрміновых, зразумела, не будзе. Ніякіх пасрэднікаў таксама. У казкі, якія нам расказвалі ў 90-я гады аб перажываннях за нашы краіны на Захадзе, мы ўжо не паверым".
Як паведамлялася раней, тэлефонная размова Уладзіміра Макея з Дэрэкам Шале адбылася 22 сакавіка па амерыканскай ініцыятыве. У сувязі з выказаным саветнікам Дзяржсакратара шэрагам заклапочанасцей кіраўнік беларускага МЗС заклікаў амерыканскі бок аб`ектыўна падыходзіць да ацэнкі сітуацыі ў Беларусі, акцэнтаваў увагу на контрпрадукцыйнасці спроб аказання націску на суверэнную дзяржаву.
У гэтым кантэксце міністр звярнуў увагу на той факт, што шэраг заяў амерыканскага боку зроблены як пад капірку. Уладзімір Макей таксама перасцярог субяседніка ад жадання ўздзейнічаць на работу праваахоўнай або судовай сістэм Беларусі.
Бакі сышліся на думцы, што ў апошнія гады менавіта ў рамках узаемапаважлівага дыялогу Беларусі і ЗША ўдалося дасягнуць значнага прагрэсу ў двухбаковых адносінах.
23 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
23 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА