https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ААН назвала 2021 год вырашальным для планеты


У арганізацыі лічаць, што чалавецтву трэба прыняць неадкладныя меры па скарачэнні шкодных выкідаў у атмасферу, каб не сутыкнуцца з новымі прыроднымі катаклізмамі і пандэміямі.
Чалавецтва робіць Зямлю непрыдатнай для жыцця, таму прыйшоў час прымаць рашучыя меры для выратавання планеты, гаворыцца ў новым дакладзе Арганізацыі Аб`яднаных Нацый.

"Мы павінны ўжо цяпер быць упэўнены ў тым, што зможам не толькі забяспечыць умовы для рэзкага зніжэння выкідаў на працягу бліжэйшага дзесяцігоддзя, але і стварыць новае асяроддзе для захавання біяразнастайнасці, а таксама прыняць шэраг сур`ёзных мер для памяншэння забруджвання", - заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Даклад налічвае 168 старонак і называецца "Прымірэнне з прыродай". Яго аўтар сэр Роберт Уотсан папярэджвае, што калі не прыняць тэрміновых мер, новыя пакаленні будуць жыць у свеце экстрэмальных з`яў надвор`я, узровень мора значна падвысіцца, многія расліны і жывёлы знікнуць, а аб харчовай бяспекі можна будзе забыцца ўсім краінам без выключэння.

Аўтар дакладу заклікае ўсе краіны свету рэзка скараціць выкіды парніковых газаў, а таксама прапануе задумацца пра граматную і экалагічную перапрацоўку смецця.

У ААН не выключаюць, што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі чалавецтва сутыкнецца з новымі пандэміямі, якія паўстануць на фоне прыродных і кліматычных змяненняў. Зрэшты, забруджванне паветра і вады ўжо стала смяротнай праблемай для мільёнаў.

Штогод з-за хвароб, звязаных з забруджваннем паветра, заўчасна памірае 6,5 мільёна чалавек, а з-за дрэннай вады - яшчэ 1,8 мільёна, большая частка з іх - дзеці. Голад - бяда, якая закранула яшчэ 700 мільёнаў чалавек, а беднасць - каля 1,3 мільярда, канстатавалі ў ААН. А больш за мільён відаў раслін і жывёл з васьмі мільёнаў, якія насяляюць планету, знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Мінск, 21 лютага 2021
Sputnik 
 
Дата публикации:21.02.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
Глобальное потепление Продовольственная безопасность Прогноз Природный катаклизм Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме